Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(17) 373-70-80Мінск:
(17) 285-00-10Брэсцкая вобласць:
(162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(212) 22-45-38Гомельская вобласць:
(232) 50-32-04Гродзенская вобласць
(152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(222) 32-23-42Мінская вобласць:
(17) 517-20-25У Мiнску названы уладальнікі інтэрнэт-прэміі
У «Мінск-Арэне» узнагародзiлi лаўрэатаў інтэрнэт-прэміі
У «Мінск-Арэне» адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў інтэрнэт-прэміі "ТІБО-2019». Дыпломы пераможцам у намінацыі «Здароўе і медыцына» уручыў намеснік міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Вячаслаў Шыла.
Спецыяльны дыплом журы атрымаў афіцыйны сайт РНПЦ «Маці і дзіця».

У намінацыі «Здароўе і медыцына» перамогу атрымаў сайт Гродзенскага РУП «Фармацыя».
Сайт Гродзенскага абласнога клінічнага цэнтра «Псіхіятрыя-наркалогія» на другім месцы, а стаматалогія «Фабрыка ўсмешкі» - на трэцім.
Конкурс на лепшы беларускі інтэрнэт-рэсурс у гэтым годзе праводзіўся па 12 асноўных намінацыях. Усяго было пададзена 485 заявак. Конкурс праводзіцца ў Беларусі штогод з 2003 года. Ён накіраваны на садзейнічанне развіццю беларускага сегмента інтэрнэта, укараненню новых інфармацыйных тэхналогій, шырокаму асвятленню лепшых дасягненняў байнэту. З пачатку правядзення ў конкурсе прыняло ўдзел больш за 7 тыс. беларускіх інтэрнэт-рэсурсаў.
Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя
Фота: Уладзiмiр Несцяровiч