Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(17) 373-70-80Мінск:
(17) 285-00-10Брэсцкая вобласць:
(162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(212) 22-45-38Гомельская вобласць:
(232) 50-32-04Гродзенская вобласць
(152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(222) 32-23-42Мінская вобласць:
(17) 517-20-25Тыдзень медыцынскіх работнікаў: Гродзенская вобласць
Медработнікаў вобласці ўшаноўвалі на ўрачыстай цырымоніі ў Гродзенскай абласной філармоніі
Ганаровыя граматы і падзякі сёння былі ўручаны больш чым 120 работнікам медыцынскай сферы. Свята стала знакам глыбокай павагі і ўдзячнасці ўрачам, навукоўцам-медыкам, малодшаму і сярэдняму медперсаналу, правізарам і фармацэўтам.
Словы падзякі ў адрас прадстаўнікоў медыцынскай галіны адрасавалі памочнік Прэзідэнта – інспектар па Гродзенскай вобласці Юрый Караеў, старшыня аблвыканкама Уладзімір Каранік, намеснік міністра аховы здароўя Барыс Андрасюк, начальнік галоўнага ўпраўлення аховы здароўя аблвыканкама Людміла Кеда і іншыя ганаровыя госці.

«У нашай краіне медыцыне заўсёды надавалася пільная ўвага, але апошнія паўтара года былі асаблівымі. Пандэмія каронавіруснай інфекцыі стала безпрэцэдэнтным выпрабаваннем. Зараз можна ўпэўнена казаць, што наша сістэма аховы здароўя з годнасцю адказала на выклік, забяспечыла даступнасць меддапамогі. Лекары даказалі, што выраз медыцынскі доўг для іх не проста словы, а лад жыцця. Мы гэта цэнім і дзякуем кожнаму медработніку за тое, што змаглі выстаяць», – сказаў Уладзімір Каранік. Ён распавёў як у мінулым годзе, будучы міністрам аховы здароўя, віншаванне для калегаў ён вымушаны быў запісваць на відэа ў пустой зале. «Бо сустрэч ужывую трэба было пазбягаць з-за эпідсітуацыі. Аднак ужо тады, – падкрэсліў губернатар, – не было сумневаў, што сістэма аховы здароўя вытрымае гэты няпросты перыяд. І тое, што сёння ў зале сабраліся медыцынскія работнікі з розных куткоў вобласці для ўручэння узнагарод яшчэ раз гэта пацвярджае».

Шчырыя словы падзякі і віншаванні гучалі ў адрас медыцынскіх работнікаў і ад намесніка міністра аховы здароўя Беларусі Барыса Андрасюка. «За мінулы год, калі ўвесь свет імкліва ахапіла пандэмія каронавіруса, мы ўсё яшчэ раз пераканаліся ў тым, наколькі важная і адказная наша праца. Гэты час стаў сур'ёзным выпрабаваннем не толькі для медыцынскай супольнасці, але і ўсяго грамадства. У адно імгненне руцінны і паўсядзённы клопат пра здароўе насельніцтва – стал найважнейшай задачай для ўсёй краіны. І менавіта гэта разуменне адказнасці, якую нясуць медработнікі, надае цяпер асаблівы статус ўсёй прафесіі. Я шчыра дзякую вам, калегi, за прафесіяналізм, за вашу нялёгкую працу. Моцнага вам усім здароўя і дабрабыту», – сказаў ён.
«Дзякуй вам, дарагія калегі, за выяўлены прафесіяналізм і майстэрства, за працу, якую вы выконваеце кожную гадзіну. Шчыра дзякую вам за лепшыя чалавечыя якасці, цвёрдасць характару і цёплыя сэрцы», – звярнулася да медыкаў Людміла Кеда.

Больш чым 120 работнікам медыцынскай сферы, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё сістэмы аховы здароўя рэгіёну, уручаны сёння Ганаровыя граматы і падзякі Савета міністраў Рэспублікі Беларусь, абласнога выканаўчага камітэта і абласнога Савета дэпутатаў, Гродзенскага гарвыканкама і Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў, нагрудныя знакі Міністэрства аховы здароўя «Выдатнік Ахова здароўя Рэспублікі Беларусь», нагрудныя знакі Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя «За працу ў імя жыцця» і «За заслугi ў развiццi галiновага прафсаюзу».
Акрамя таго, сёння заслужаныя віншаванні прымалі пераможцы абласнога этапу конкурсу «Урач года Рэспублікі Беларусь – 2020».
А адным з прыемных момантаў стала ўшанаванне маладых спецыялістаў медыцынскай сферы рэгіёну. У 2019 годзе абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя і абласная арганізацыя РГА «Белая Русь» заснавалі прэмію «Пакліканне» для маладых лекараў і сярэдніх медыцынскіх работнікаў. Прысуджаюць яе за заслугі ў працоўнай дзейнасці.
Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя