by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(017) 222-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(017) 285-00-10

Брэсцкая вобласць:

(0162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(0212) 22-45-38

Гомельская вобласць:

(0232) 50-32-04

Гродзенская вобласць

(0152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(0222) 32-23-42

Мінская вобласць:

(017) 517-20-25

Тыдзень медыцынскіх работнікаў: рэспубліканскія навукова-практычныя цэнтры

Напярэдадні Дня медыцынскага работніка прадстаўнікам РНПЦ ўручаны ўзнагароды

У Палацы Рэспублікі ў Мінску сёння, напярэдадні Дня медыцынскага работніка, уручаны ўзнагароды медработнікам рэспубліканскіх навукова-практычных цэнтраў.

2 TSIUS-24.jpg

Цёплыя словы медыкам перадала старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава. У віншаванні, якое агучыў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч, у прыватнасці, гаворыцца пра тое, што медработнікі сёлета сустракаюць сваё прафесійнае свята ў асаблівых умовах. Наталля Качанава звярнула ўвагу: падчас пандэміі асабліва ярка выявілася кампетэнтнасць кожнага, надзейнасць, гатоўнасць прыйсці на дапамогу ўсім, хто ў ёй мае патрэбу. Знаходзячыся на перадавой у барацьбе з небяспечнай інфекцыяй, у перыяд сур'ёзных выпрабаванняў медыкі ў чарговы раз пацвярджаюць адданасць выбраным справе, дэманструюць лепшыя чалавечыя якасці.

4TSIUS-81.jpg

Па словах Дзмітрыя Піневіча, пандэмія ўнесла карэктывы ў ўрачыстыя мерапрыемствы. Калі раней, напярэдадні свята, прадстаўнікі прафесіі з усёй краіны збіраліся разам у Палацы Рэспублікі, то ў гэтым годзе, растлумачыў міністр, «спрабавалі трохі разбіць нашы калектывы з мэтай змяншэння колькасці калегаў, якіх збіраем, сацыяльнага дыстанцыяваньня. Я вам жадаю таго каб вашы пацыенты менш хварэлі. Вы ўсе унікальныя прафесіяналы, з бліскучым інтэлектам, хто б вы ні былі: пульманолагі, тэрапеўты, хірургі, гінеколагі, рэаніматолагі. Вы – эліта нашай краіны, я за ўсіх ад душы віншую з заслужанымі ўзнагародамі».

Міністр таксама падзяліўся планамі святкавання Дня медработніка. «Я думаю, што з гэтага года мы ўвядзем новую традыцыю: у чацвер (перад Днём медыцынскага работніка) збіраемся ў Вялікай зале Палаца Рэспублікі, дзе сустракаемся з краінай у цэлым, а па пятніцах будзем адзначаць прафесійнае свята разам з вамі, сям'ёй РНПЦ», – сказаў ён.

2 TSIUS-47.jpg

Як падкрэсліў старшыня галіновага прафсаюза Вячаслаў Шыла, «усё залежыць ад прафесіяналізму лекараў, працы сярэдняга медперсаналу, лекараў-лабарантаў, ад персаналу, які прыводзіць у парадак санітарны стан. Успамінаючы гэты няпросты год, я хачу сказаць дзякуй правізарам і фармацэўтам, якія дзень і ноч працавалі. Што тычыцца супрацоўнікаў РНПЦ – вы эліта нашай сістэмы аховы здароўя. Ад вашага прафесіяналізму залежыць імідж сістэмы аховы здароўя».

Узнагароды лепшым супрацоўнікам рэспубліканскіх навукова-практычных цэнтраў сёння былі ўручаны Міністэрствам аховы здароўя і галіновым прафсаюзам.

3TSIUS-71.jpg

Па ўсёй краіне прайшоў Тыдзень медыцынскіх работнікаў, падчас якой ўшаноўвалі лепшых прадстаўнікоў прафесіі. А напярэдадні ў Мінску 21 работніку аховы здароўя былі ўручаны падзякі Прэзідэнта.

Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя

18.06.2021
3790
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы