by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(017) 222-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(017) 285-00-10

Мінская вобласць:

(017) 517-20-25

Брэсцкая вобласць:

‎(0162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(0212) 47-40-70

Гомельская вобласць:

(0232) 75-44-87

Гродзенская вобласць

(0152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(0222) 27-36-42

Адкрыццё новай амбулаторыі адбылося сёння ў Мінску

Урачыстая цырымонія адбылася сёння ў квартале «Магістр» Мінска

Атрыманне першаснай медыцынскай дапамогі для жыхароў квартала стала больш даступнай - як для дарослых, так і для дзяцей. Новы аб'ект — амбулаторыя, адчынілась сёння па вул. Акадэміка Высоцкага, 1. Дарослае аддзяленне з'яўляецца структурным падраздзяленнем 19-й цэнтральнай раённай паліклінікі - тут размясціліся два тэрапеўтычных ўчастка, якія будуць абслугоўваць больш за 3 тыс. жыхароў.

Як адзначыў, падчас урачыстага адкрыцця амбулаторыі, намеснік міністра аховы здароўя Барыс Андрасюк, праца па мадэрнізацыі сістэмы аховы здароўя у 2018 годзе вялась вельмі актыўна, гэтыя тэмпы захаваюцца і ў наступным годзе. «Адкрыццё амбулаторыі - гэта знакавая падзея для горада і адзін з этапаў агульнай работы па мадэрнізацыі ўсёй сістэмы аховы здароўя, распачатай некалькі гадоў таму», - сказаў ён. Так, у 2018 годзе ўведзены ў эксплуатацыю Лабараторны корпус БДМУ. Лекары цяпер працуюць у зручных і сучасных паліклініках і бальніцах Салігорска, Ваўкавыска, Міёраў, Брэста, Оршы, Гомеля. «Яшчэ рана падводзіць вынікі года, але можна сказаць, што тэмпы мадэрнізацыі ўсёй сістэмы аховы здароўя краіны вельмі актыўныя. Толькі ў гэтым годзе для бальніц закуплена 5 апаратаў МРТ (у Магілёў, Брэст, Маладзечна, Бабруйск), 12 КТ-апаратаў (у тым ліку для бальніц Брэста, Бабруйска, Оршы, Барысава і г.д.), 4 новыя ангіаграфічныя апараты працуюць у РНПЦ «Кардыялогія», а таксама ў Мазыры і Гродна. Такія ж тэмпы мяркуецца захаваць і у 2019 годзе», - сказаў Барыс Андрасюк.

Што тычыцца планаў на будучыню, то ў 2019-2022 гадах у Мінску пачнецца будаўніцтва Рэспубліканскага афтальмалагічнага цэнтра інавацыйных тэхналогій, прадоўжыцца будаўніцтва новых будынкаў у Мінскім навукова-практычным цэнтры хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі, РНПЦ «Кардыялогія». Будуць рэканструяваны будынкі 4-й і 5-й сталічных бальніц, дзіцячай інфекцыйнай і некаторых іншых. Не застануцца без увагі і рэгіёны Беларусі. Будуць будавацца інтэрнаты для студэнтаў і ўрачоў - у вёсцы Лясной Мінскага раёна і ў Гродна. Пачнецца ўзвядзенне дзіцячага шматпрофільнага корпуса, станцыі пералівання крыві ў Барысаве і дзіцячай паліклінікі ў Жодзіна, а таксама будоўлі і рэканструкцыі аб'ектаў у Заслаўі, Салігорску, Асіповічах, Магілёве, Шклове, Астраўцы, Гомелі, Віцебску і г.д.

Як адзначыў старшыня камітэта па ахове здароўя Мінска Сяргей Малышка, такая актыўная работа ў сукупнасці будзе спрыяць стварэнню ўмоў для якаснага і бяспечнага аказання медыцынскай дапамогі насельніцтву, ранняга выяўлення захворванняў, забяспечыць сацыяльнае дабрабыт насельніцтва.

Адзначым, што аддзяленне пачне працу ўжо ў бліжэйшую сераду. Пацыентаў будуць прымаць два ўрача агульнай практыкі. Таксама ў штаце два памочніка ўрача па амбулаторна-паліклінічнай дапамогі і дзве медсястры. У дзіцячым аддзяленні таксама два кабінета лекара, працэдурны і прышчэпачны кабінеты, дапаможныя памяшканні. Праца ўчастковага педыятра арганізавана ў дзве змены. Пры наяўнасці паказанняў лекары будуць выязджаць на дом. Акрамя таго, амбулаторыя мае ўнутраную кампутарную сетку і онлайн-сувязь з абедзвюма паліклінікамі. Гэта дазволіць зрабіць некаторыя запісы электронных рэцэптаў, аператыўна перадаваць і атрымліваць патрэбную інфармацыю з гісторыі хваробы наведвальнікаў.

Фота: агенства "Минск новости"

Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя

1517
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы