by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(017) 222-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(017) 285-00-10

Мінская вобласць:

(017) 517-20-25

Брэсцкая вобласць:

‎(0162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(0212) 47-40-70

Гомельская вобласць:

(0232) 75-44-87

Гродзенская вобласць

(0152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(0222) 27-36-42

Новы інтэрнат медуніверсітэта адкрыты ў Віцебску

У святочным мерапрыемстве ўзялі ўдзел прадстаўнікі органаў улады і студэнты

Новы інтэрнат медуніверсітэта адкрыты ў Віцебску

На свята завіталі ганаровыя госці: міністр аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Валерый Малашка, намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Уладзімір Пенін, старшыня Віцебскага гарвыканкама Віктар Нікалайкін, начальнік упраўлення аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама Юрый Дзеркач, старшыня Віцебскай абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў аховы здароўя Уладзіслаў Мужычэнка, генеральны дырэктар ААТ «Жылстрой» Аляксандр Літвінаў.

Са знамянальнай падзеяй усіх удзельнікаў павіншаваў міністр аховы здароўя Валерый Малашка. Ён адзначыў, што адкрыццё дадзенага аб'екта дазволіла вырашыць галоўную праблему, якая стаяла перад універсітэтам, - забяспечыць усіх маючых патрэбу студэнтаў жыллём. Віцебск атрымаў прыгожы будынак, а моладзь, якая навучаецца ў ВНУ, - камфортнае месца пражывання.

Міністр таксама адзначыў, што ў Беларусі значная ўвага надаецца мадэрнізацыі саміх універсітэтаў. У бліжэйшы час адбудзецца ўвод у эксплуатацыю фармацэўтычнага корпуса Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Гэта высокатэхналагічны аб'ект, дзе будуць рыхтаваць не толькі правізараў, але і спецыялістаў для галіны фармацэўтычнай прамысловасці, якая актыўна развіваецца і мае патрэбу ў высокакваліфікаваных кадрах. Таксама ў адпаведнасці з патрабаваннямі часу і развіццём тэхналогій змяняюцца праграмы навучання. Яны становяцца больш практыка-арыентаванымі, дадаў міністр.

Інтэрнат №8 - гэта 16-павярховы жылы корпус амаль на 500 месцаў. Трохмясцовыя пакоі аб'яднаныя ў блокі па 2 пакоі з кухняй, туалетам і душавой. Таксама ёсць гасцявыя пакоі. Усе памяшканні для вучобы, заняткаў спортам, пральня знаходзяцца ў суседнім корпусе інтэрната №7 (адчынены 1 верасня 2017 года), з якім яны аб'яднаны пераходамі. Цяпер праблема забеспячэння жыллём студэнтаў ВДМУ цалкам вырашана.

Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя

774
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы