Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(17) 373-70-80Мінск:
(17) 285-00-10Брэсцкая вобласць:
(162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(212) 22-45-38Гомельская вобласць:
(232) 50-32-04Гродзенская вобласць
(152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(222) 32-23-42Мінская вобласць:
(17) 517-20-25Новы будынак аршанскай бальнiцы ўжо працуе
Новы лячэбны корпус бальніцы імя Сямашкі ў Оршы прымае першых пацыентаў
У лютым адбыўся прэс-тур беларускіх журналістаў у гарадскую бальніцу № 1 імя Сямашкі ў Оршы. Прадстаўнікі СМІ наведалі сучасны 10-павярховы корпус медустановы, які не саступае па аснашчэнні абласным медыцынскім цэнтрам.
Дзякуючы сучаснаму абсталяванню ў райцэнтры будуць выконваць складаныя аперацыі. Тут змогуць праводзіць ангіяграфічную дыягностыку і рэнтгенэндаваскулярныя аперацыі на сасудах. Гэта дазволіць у самы кароткі тэрмін аказваць спецыялізаваную медыцынскую дапамогу пацыентам з вострым інфарктам і парушэннем мазгавога кровазвароту. Лапараскапічныя, уралагічныя і гінекалагічныя стойкі дазволяць выконваць малатраўматычныя аперацыі.
Умяшчальнасць бальніцы, падкрэсліваюць урачы, павялічылася значна. Кваліфікаваную дапамогу тут будуць атрымліваць жыхары адразу некалькіх раёнаў вобласці.
Працяг чытайце ў газеце «Медыцынскі веснік».
Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя