by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(17) 373-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(17) 285-00-10

Брэсцкая вобласць:

(162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(212) 22-45-38

Гомельская вобласць:

(232) 50-32-04

Гродзенская вобласць

(152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(222) 32-23-42

Мінская вобласць:

(17) 517-20-25

У Беларусi cтворана міжведамасная рабочая група

Міжведамасная рабочая група была створана для падрыхтоўкі сістэмы вытворчасці і рэалізацыі лекаў

Распараджэннем Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь ад 2018/02/08 г. № 35р створана міжведамасная рабочая група для падрыхтоўкі прапаноў аб аптымізацыі функцыянавання сістэмы вытворчасці і рэалізацыі лекавых сродкаў, а таксама упарадкаванні пасрэдніцкай дзейнасці пры рэалізацыі тавараў на ўнутраным рынку. Яе ўзначаліў намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Васіль Жарко.  

Міжведамаснай рабочай групе даручана да 1 мая 2018 г. забяспечыць выпрацоўку ўзгодненых прапаноў аб функцыянаванні ў краіне адзінай сістэмы вытворчасці і рэалізацыі айчынных і імпартных лекавых сродкаў, а таксама аб мерах па мінімізацыі ўдзелу пасрэдніцкіх структур у працэсах рэалізацыі тавараў на ўнутраным рынку і выключэнню фактаў неабгрунтаванага ( нядобрасумленнага) пасярэдніцтва пры ажыццяўленні дзяржзакупак.  

Пры неабходнасці міжведамасная рабочая група можа прыцягваць ва ўстаноўленым парадку да працы кіраўнікоў і спецыялістаў рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання і іншых дзяржарганізацый, падпарадкаваных Ураду, аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, запытваць у іх інфармацыю, неабходную для ажыццяўлення сваёй працы.  

Ажыццяўляць арганізацыйнае забеспячэнне дзейнасці міжведамаснай працоўнай групы даручана Міністэрству аховы здароўя і Міністэрству антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

13.02.2018
1384
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы