Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(17) 373-70-80Мінск:
(17) 285-00-10Брэсцкая вобласць:
(162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(212) 22-45-38Гомельская вобласць:
(232) 50-32-04Гродзенская вобласць
(152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(222) 32-23-42Мінская вобласць:
(17) 517-20-25Аршанская гарадская бальніца №1 ім.Сямашка
Выяздное пасяджэнне Прэзідыума Савета Міністраў у Оршы.
Намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка і міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч наведалі Аршанскую гарадскую бальніцу №1 ім.Сямашка. Сёння ў Оршы праходзіць выязное пасяджэнне Прэзідыума Савета Міністраў па рэалізацыі праграмы развіцця Аршанскага раёна да 2023.
Праца ў чырвоных зонах у спякотнае надвор'е, кавiдныя выплаты, наяўнасць СIЗаў і камплектуючых для высокатэхналагічнага абсталявання, праца маладых спецыялістаў – гэтыя і іншыя пытанні віцэ-прэм'ер абмеркаваў сёння ў Оршы.
Цяпер, у пандэмію COVID-19, бальніца працуе ў тым ліку і як кавідны шпіталь. Частка аддзяленняў знаходзіцца ў чырвонай зоне, а ў іншых медработнікі аказваюць дапамогу грамадзянам з хранічнымі захворваннямі, у тым ліку кардыялагічнымі, неўралагічнымі, гінекалагічнымі, уралагічнымі, афтальмалагічнымі. Ігар Петрышэнка азнаёміўся з работай ангіаграфічнага кабінета, наведаў і рэанімацыйнае аддзяленне.
Удзельнікі выязнога пасяджэння Прэзідыума Савета Міністраў абмяркоўваюць праблемныя моманты, магчымую карэкціроўку праграмы. Як адзначыў перад выязным паседжаньнем прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка, «эфект ад рэалізацыі праграмы развіцця Аршанскага раёна ёсць. 163 мерапрыемствы рэалізаваныя за палову тэрміну. На іх фінансаванне накіравана Br1,4 млрд – 80% ад плана на 2018-2020 гады». Згодна з праектам, Аршанскаму раёну былі прадастаўлены беспрэцэдэнтныя меры падтрымкі, якія закліканы стымуляваць развіццё ва ўсіх сферах дзейнасці.
Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя