Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(017) 222-70-80Мінск:
(017) 285-00-10Мінская вобласць:
(017) 517-20-25Брэсцкая вобласць:
(0162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(0212) 47-40-70Гомельская вобласць:
(0232) 75-44-87Гродзенская вобласць
(0152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(0222) 27-36-42Адкрыццё 73-й Навукова-практычнай канферэнцыі
17 красавіка ў БДМУ адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця 73-й Навукова-практычнай канферэнцыі.
Адкрыццё 73-й Навукова-практычнай канферэнцыі з міжнародным удзелам студэнтаў і маладых навукоўцаў «Актуальныя праблемы сучаснай медыцыны і фармацыі» адбылося ў Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце.
На цырымоніі адкрыцця прысутнічалі прарэктар па навуковай рабоце, доктар медыцынскіх навук, дацэнт Хрыщановіч Уладзімір Яновіч і прафесар, доктар медыцынскіх навук, член-карэспандэнт НАН РБ Вісмант Францішак Іванавіч, а таксама іншыя прадстаўнікі дэканатаў.
Ганаровым госцем быў загадчык лабараторыі хірургіі сэрца Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра «Кардыялогія», доктар медыцынскіх навук, прафесар, акадэмік НАН РБ Юрый Пятровіч Астроўскі з ўступнай лекцыяй «Гісторыя хірургіі аорты».
Ужо ў 1-шы дзень канферэнцыі «Актуальныя праблемы сучаснай медыцыны і фармацыі» адбылося больш за 30 мультымедыйных секцый, дзе маладыя навукоўцы і студэнты мелі магчымасць прадставіць свае мультымедыйныя даклады. Асабліва хвалюючым гэта было для хлопчыкаў і дзяўчынак, якія робяць свае першыя крокі ў навуковай дзейнасці, а таксама для нашых гасцей з блізкага і далёкага замежжа, колькасць якіх у гэтым годзе мае рэкордныя лічбы - больш за 200 чалавек!
Удзельнікі атрымалі новы вопыт і стымул для далейшага развіцця ў навуцы.
Іншыя навіны