by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(17) 373-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(17) 285-00-10

Брэсцкая вобласць:

(162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(212) 22-45-38

Гомельская вобласць:

(232) 50-32-04

Гродзенская вобласць

(152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(222) 32-23-42

Мінская вобласць:

(17) 517-20-25

Дзмiтрый Піневіч прадставіў новага генеральнага дырэктара РУП «Белмедпрэпараты»

Новым дырэктарам стала Вольга Якубіцкая. У час прадстаўлення яе калектыву, міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч падкрэсліў, што гендырэктара выбіралі з вельмі дастойных кандыдатаў. «Вольга Аляксандраўна вам знаёмая, у яе добры паслужны спіс – яна з'яўляецца спецыялістам, як у галіне фармацэўтыкі, так і фармвытворчасці. У цэлым, дастаткова вялікую колькасць часу прапрацавала на пасадзе намесніка генеральнага дырэктара. Вельмі важна, што прапрацавала і ў кіруючай кампаніі холдынгу «Белфармарам». Яна на практыцы ведае пытанні галіны», – сказа ў ён.

01_photo1663310508.jpg

Дзмітрый Піневіч адзначыў, што РУП «Белмедпрэпараты» – гэта важнейшае прадпрыемства, якое вызначае твар фармацэўтыкі краіны, вызначае наш шлях і па валавых паказчыках і, перш за ўсё, па перспектывах.

02_photo1663310186.jpg

Таксама міністр абазначыў некаторыя задачы, якія стаяць перад прадпрыемствам. У першую чаргу размова ішла аб аператыўным вырашэнні праблем на прадпрыемстве, актывізацыі работы на, перспектыўным для беларускіх вытворцаў, расійскім рынку, развіцці лінейкі новых прэпаратаў для вырашэння пытанняў імпартазамяшчэння, а таксама аб укараненні новых тэхналогій, якія могуць прывесці да інавацыйнага рыўка на РУП «Белмедпрэпараты».

Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя

16.09.2022
1236
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы