Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(17) 373-70-80Мінск:
(17) 285-00-10Брэсцкая вобласць:
(162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(212) 22-45-38Гомельская вобласць:
(232) 50-32-04Гродзенская вобласць
(152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(222) 32-23-42Мінская вобласць:
(17) 517-20-25Пераможцы Рэспубліканскага агляду-конкурсу
Падвялі вынікі абласнога этапу Рэспубліканскага агляду-конкурсу
Падвялі вынікі ў абласным этапе Рэспубліканскага агляду-конкурсу якасці і культуры медабслугоўвання насельніцтва сярод арганізацый аховы здароўя за 2017 год.
Магілёўшчына. Лідары сярод абласных і гарадскіх бальнічных арганізацый аховы здароўя - абласны анкадыспансер, абласная бальніца і Бабруйская цэнтральная бальніца.
Лепшай райбальніцай рэгіёну стала Мсціслаўская ЦРБ. У ліку прызёраў Крычаўская і Быхаўская ЦРБ. Сярод райбальніц, за якімі замацавана менш за 20 тысяч чалавек, першае месца ў Бялыніцкай ЦРБ. У групе амбулаторна-паліклінічных арганізацый перамогу атрымаў абласны лячэбна-дыягнастычны цэнтр.
Прызёры- Магілёўская паліклініка № 11 і Бабруйская гарпаліклініка № 6. Сярод дзіцячых арганізацый аховы здароўя першае месца заслужыла Магілёўская дзіцячая паліклініка № 4, другое і трэцяе - педыятрычнае аддзяленне Магілёўскай паліклінікі № 10 і Бабруйская гарадская дзіцячая бальніца.
Лепшымі ўчастковымі бальніцамі прызнаныя Целушская УБ Бабруйскай гарпаліклінікі № 2, Сухараўская УБ Магілёўскай паліклінікі № 11 і Ялізаўская УБ Асіповіцкай ЦРБ.
У групе ўрачэбных амбулаторый першае месца заняла Любаніцкая АУАП Кіраўскай ЦРБ, другое - Навасаматэвіцкая АУАП Касцюковіцкай ЦРБ, трэцяе - Міхалёўская АУАП Бабруйскай гарпаліклінікі № 2.
Сярод фельчарска-акушэрскіх пунктаў у лідары выйшлі Рэкцянскі ФАП Горацкай ЦРБ, Раманавіцкі ФАП Магілёўскай паліклінікі № 5 і Чарняўскі ФАП Дрыбінскай ЦРБ
Працяг чытайце ў газеце "Медыцынскі веснік"