Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(017) 222-70-80Мінск:
(017) 285-00-10Мінская вобласць:
(017) 517-20-25Брэсцкая вобласць:
(0162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(0212) 47-40-70Гомельская вобласць:
(0232) 75-44-87Гродзенская вобласць
(0152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(0222) 27-36-42Пасяджэнне падкамітэту II Еўрапейскіх гульняў
Віцэ-прэм'ер Ігар Петрышэнка ўзяў удзел у пасяджэнні падкамітэту II Еўрапейскіх гульняў
Віцэ-прэм'ер Ігар Петрышэнка ўзяў удзел у пасяджэнні падкамітэту па пытаннях медыцынскага і антыдопінгавага забеспячэння II Еўрапейскіх гульняў.
Пасяджэнне падкамітэту адбылося сёння ў Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце. Удзел у пасяджэнні ўзялі віцэ-прэм'ер Ігар Петрышэнка, міністр аховы здароўя Валерый Малашка, намеснік міністра – Галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Наталля Жукава, намеснік міністра спорту і турызму Аляксандр Барауля, намеснік старшыні Мінгарвыканкама Ігар Юркевіч ды іншыя.
Былi абмеркаваныя праблемныя пытанні арганізацыі аказання медыцынскай дапамогi i лекавага забеспячэння ўдзельнікаў гульняў. Таксама разгледжаны пытанні допуску медыцынскіх работнікаў НАК на ажыццяўленне імі медыцынскай дзейнасці на тэрыторыі Беларусі. Пад асаблівай увагай – пытанні разгляду пашпартоў медыцынскага і антыдопінгавага забеспячэння афіцыйных спартыўных аб'ектаў.
Адзначым, што ў 2018 годзе ў Міністэрстве аховы здароўя была створана міжведамасная рабочая група па пытаннях арганізацыі медыцынскага забеспячэння II Еўрапейскіх гульняў, сфарміраваны склад падкамітэту па пытаннях медыцынскага і антыдопінгавага забеспячэння. Пры планаванні дзейнасці ўлічваліся патрабаванні Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў, міжнародных і еўрапейскіх федэрацый па відах спорту, рэкамендацыі міжнародных экспертаў ЕАК.
Удзельнікам гульняў – спартсменам, трэнерам, суддзям, афіцыйным прадстаўнікам і запрошаным асобам ЕАК, НАК, акрэдытаваным прадстаўнікам замежных СМІ, экстраную і неадкладную медыцынскую дапамогу плануецца аказваць бясплатна. Гаворка ідзе аб аказанні экстранай і неадкладнай медыцынскай дапамогі, уключаючы дыягностыку і лячэнне вострых захворванняў і траўмаў, а таксама абвастрэнне хранічных захворванняў. Аказанне медыцынскай дапамогі гледачам, персаналу аб'ектаў будзе ажыццяўляцца ў адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам і міжнароднымі дамовамі.
Меддапамога ўдзельнікам гульняў будзе аказвацца ў месцах правядзення спартыўных спаборніцтваў: у 16 медпунктах для спартсменаў, у 19 медпунктах для гледачоў, у машынах хуткай меддапамогі. Будуць функцыянаваць 12 пунктаў допінг-кантролю. Для гэтага будуць задзейнічаны брыгады спартыўнай медыцыны i хуткай дапамогі (плануецца каля 50 штодня) і медбрыгады медпунктаў (для спартсменаў і гледачоў). Каардынацыю працы ўсіх медыцынскіх службаў і пунктаў допінг-кантролю на аб'екце будзе ажыццяўляць менеджар (урач-каардынатар) па медыцынскім і антыдопінгавым забеспячэнні.
Таксама медыцынская дапамога ўдзельнікам гульняў і гледачам будзе аказвацца на іншых аб'ектах. У тым ліку на стадыёне «Дынама» падчас цырымоній адкрыцця і закрыцця гульняў, у гатэлях “Марыёт” і “Прэзідэнт”, у міжнародных вяшчальным, экіпіровачным і акрэдытацыйным цэнтрах. У чатырох фанзонах плануецца дзяжурства брыгад хуткай медыцынскай дапамогі. Таксама будуць узмоцненыя дзяжурныя змены здраўпункта Нацыянальнага аэрапорта «Мінск» і медпункта чыгуначнага вакзалу.
На асаблівым кантролі Міністэрства аховы здароўя – пытанне будаўніцтва амбулаторыі ў будучай Спартыўнай вёсцы – філіяле ўстановы аховы здароўя "33-я гарадская студэнцкая паліклініка». Паліклініка Спартыўнай вёскі – асноўная база аказання медыцынскай дапамогі спартсменам і членам каманд у перыяд правядзення II Еўрапейскіх гульняў. Дадаткова будуць функцыянаваць 2 медпункты і 2 медыцынскія ізалятары (пры неабходнасці).
На нарадзе віцэ-прэм'еру распавялі, што плануецца аказваць медыцынскія паслугі ў галіне спартыўнай медыцыны, тэрапіі, хірургіі, стаматалогіі, неадкладнай меддапамогі, дыягностыкі (УГД і лабараторныя даследаванні), афтальмалогіі, фізіятэрапіі. Акрамя паліклінікі спартсмены будуць накіроўвацца на абследаванне ў РНПЦ спорту і Мінскі кансультацыйны дыягнастычны цэнтр. Для аказання медыцынскай дапамогі ў стацыянарных умовах будуць прыцягнутыя РНПЦ і гарадскія клінічныя бальніцы.
Будуць прыцягвацца студэнты-валанцёры з веданнем англійскай мовы. На сёння Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэтам падрыхтавана больш за 200 валанцёраў-студэнтаў з веданнем замежных моў.
Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя
Фота: Андрэй Зелянкоўскi
Іншыя навіны