by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(017) 222-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(017) 285-00-10

Мінская вобласць:

(017) 517-20-25

Брэсцкая вобласць:

‎(0162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(0212) 47-40-70

Гомельская вобласць:

(0232) 75-44-87

Гродзенская вобласць

(0152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(0222) 27-36-42

Пацвердзілі высокі ўзровень

Брэсцкі абласны анкадыспансер пацвердзіў адпаведнасць міжнароднаму стандарту

Брэсцкі абласны анкалагічны дыспансер пацвердзіў адпаведнасць сістэмы кіравання якасцю аказання спецыялізаванай медыцынскай дапамогі міжнароднаму стандарту СТБ ISO 9001-2015. 

На фота: Галоўны ўрач Брэсцкага абласнога анкадыспансера Руслан Лук'яноўскі і прадстаўнік Брэсцкага цэнтра стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі, начальнік аддзела сістэм менеджменту Святлана Невар.

Установе ўручаны сертыфікат адпаведнасці на рускай і англійскай мовах.

- У працэсе падрыхтоўкі да аўдыту мы прааналізавалі дзейнасць усіх падраздзяленняў, старанна прапрацавалі ўсе працэсы кіравання дакументазваротам і персаналам, правялі вялікую працу па карэкціроўцы неадпаведнасцяў, - пракаментаваў галоўны ўрач дыспансера Руслан Лук'яноўскі.

Структура ўстановы сёння прадстаўлена паліклінікай на 250 наведванняў у змену і стацыянарам на 373 койкі, дзе разгорнута 6 анкалагічных хірургічных аддзяленняў, радыялагічнае, хіміятэрапеўтычнае і аддзяленне анестэзіялогіі і рэанімацыі з аперацыйным блокам. У дыспансеры лечацца ўсе анкапацыенты Брэсцкага рэгіёну, атрымліваюць прамянёвую тэрапію пацыенты з Гродзенскай вобласці.

- На дыспансерным уліку стаіць 41 тысяча анкалагічных пацыентаў. У сярэднім за год у стацыянары лечыцца каля 10 тысяч чалавек. Колькасць наведванняў паліклінікі ў мінулым годзе перавысіла 98 тысяч, - паведаміў кіраўнік дыспансера.

Штогод па амбулаторную дапамогу звяртаецца больш за 160 замежных грамадзян (765 наведванняў). У стацыянары дыспансера за мінулы год пралечаны 138 жыхароў іншых дзяржаў, у асноўным з Расіі, Украіны, Казахстана.

На думку Руслана Лук'яноўскага, наяўнасць сертыфіката адпаведнасці міжнароднаму стандарту СТБ ISO 9001-2015 пашырыць і экспартныя магчымасці ўстановы.

Людміла Захарава, «МВ».

931
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы