Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(017) 222-70-80Мінск:
(017) 285-00-10Мінская вобласць:
(017) 517-20-25Брэсцкая вобласць:
(0162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(0212) 47-40-70Гомельская вобласць:
(0232) 75-44-87Гродзенская вобласць
(0152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(0222) 27-36-42Меддапамога аказваецца пацярпелым на "Магiлеўдрэве"
У выніку пажару на «Магiлеўдрэве» пацярпелі шэсць чалавек
У выніку пажару на «Магiлеўдрэве» пацярпелі шэсць чалавек, якім неадкладна была аказаная медыцынская дапамога. Ноччу ў Магілёў прыбыў для кансультацыі галоўны пазаштатны камбустыёлаг Міністэрства аховы здароўя дацэнт кафедры пластычнай хірургіі і камбустыялогіi Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі Аляксей Часнойць.
На момант выбуху ў вытворчым памяшканні знаходзіліся шэсць работнікаў. З тэрмічнымі пашкоджаннямі рознай ступені цяжкасці яны былі шпіталізаваныя - у Магілёўскую бальнiцу №1 і Магілёўскую бальнiцу хуткай медыцынскай дапамогі.
Ранiцай, пасля кансультацыі і абследавання, адна пацыентка (у вельмі цяжкім стане) была шпіталізаваная ў Рэспубліканскі апёкавы цэнтр Бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі Мінска. Сёння плануецца перавод у Мiнск яшчэ некалькіх пацыентаў.
Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя
Іншыя навіны