Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(17) 373-70-80Мінск:
(17) 285-00-10Брэсцкая вобласць:
(162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(212) 22-45-38Гомельская вобласць:
(232) 50-32-04Гродзенская вобласць
(152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(222) 32-23-42Мінская вобласць:
(17) 517-20-25Віншаванне c Днём беларускай навукі
Віншаванне міністра аховы здароўя Беларусі Валерыя Малашкі з Днём беларускай навукі.
Паважаныя работнікі медыцынскай і фармацэўтычнай навукі!
Ад імя кіраўніцтва Міністэрства аховы здароўя віншую вас з прафесійным святам -
Днём беларускай навукі!
Навука іграе важную ролю ў жыцці дзяржавы, запатрабаваная эканомікай краіны і служыць прагрэсіўнаму развіццю грамадства, выступае імпульсам руху наперад, адкрывае перспектывы для развіцця навучальных устаноў, навуковых арганізацый, новых праектаў і напрамкаў даследаванняў, прыцягвае ў сваю сферу таленавітую моладзь, напаўняе наша жыццё новымі тэхналогіямі .
Навукоўцы-медыкі нашай рэспублікі заўсёды ішлі ў авангардзе сусветнага навуковага прагрэсу. Вынікам іх дасягненняў стала тое, што сёння медыцынская і фармацэўтычная навука - гэта магутны рэсурс, аснова тэхналагічных прарываў, найважнейшая складаючая нацыянальнага багацця.
Я з гонарам адзначаю, што беларуская ахова здароўя валодае наймацнейшым інтэлектуальным патэнцыялам. Пра гэта сведчыць мноства дзяржаўных узнагарод, якімі былі ўшанаваныя ўрачы і правізары, занятыя ў навуковай сферы, а таксама навуковыя ўстановы сістэмы Міністэрства аховы здароўя, неаднаразова займалі годнае месца на Рэспубліканскай дошцы гонару.
Дзякуючы навуковым распрацоўкам і ўкараненню іх у практычную ахову здароўя беларускія ўрачы выратавалі тысячы жыццяў, змаглі палепшыць здароўе грамадзян, падарыць ім надзею на шчаслівае, паўнавартаснае і, галоўнае, здаровае жыццё, а арыгінальныя лекавыя сродкі і джынэрыкі беларускай вытворчасці вядомыя і запатрабаваныя не толькі ў нашай краіне , але і далёка за яе межамі.
Паважаныя калегі, бясцэнны багаж вашых ведаў - аплот сучаснасці і заклад паспяховай будучыні беларускай медыцыны.
У гэты знамянальны дзень ад усёй душы жадаю вам моцнага здароўя, паспяховага творчага пошуку, новых навуковых адкрыццяў і прафесійных дасягненняў на карысць і ў імя працвітання роднай Беларусі!