Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(17) 373-70-80Мінск:
(17) 285-00-10Брэсцкая вобласць:
(162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(212) 22-45-38Гомельская вобласць:
(232) 50-32-04Гродзенская вобласць
(152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(222) 32-23-42Мінская вобласць:
(17) 517-20-25Віншаванне міністра аховы здароўя с 8 сакавіка
Міністр аховы здароўя Валерый Малашка павіншаваў жанчын с 8 сакавіка
Дарагія жанчыны, віншую вас з самым цёплым вясновым святам 8 Сакавіка!
З даўніх часоў роль лекараў належала прыгожаму полу. У Старажытным Егіпце, на прасторах Элады, у часы Сярэднявечча мы сустрэнем згадкі пра лекарак, якая, нягледзячы на забароны, вывучалі мастацтва лекавання і дапамагаліт тым, каму гэта было патрэбна. Беларуску Саломею Пільштынову, якая займалася медыцынскай практыкай, ведалі ў 18-м стагоддзі ад Стамбула да Вены ...
Непараўнальным прадстаўніцам айчыннай аховы здароўя і сёння ёсць чым ганарыцца: няма такой медыцынскай спецыяльнасці, якая апынулася б вам не пад сілу. На працоўным месцы вы не толькі знаходзіце патрэбны лекавы сродак, але і дорыце далікатную ўсмешку, добрае слова і мудрую параду. Вы захоўваеце сямейны ачаг і выхоўваеце дзяцей, аберагаеце сучаснасць і клапоціцеся пра будучыню нашай краіны.
Жадаю вам здароўя, любові, гармоніі, упэўненасці ў заўтрашнім дні, сямейнага дабрабыту і прафесійнага росту!
Валерый Малашка, міністр аховы здароўя.