by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(017) 222-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(017) 285-00-10

Брэсцкая вобласць:

(0162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(0212) 22-45-38

Гомельская вобласць:

(0232) 50-32-04

Гродзенская вобласць

(0152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(0222) 32-23-42

Мінская вобласць:

(017) 517-20-25

Віншаванне міністра аховы здароўя з Днём медыцынскіх работнікаў

Дзмітрый Піневіч павіншаваў усіх работнікаў сістэмы аховы здароўя з прафесійным святам.

Дарагія калегі!

Віншую вас з прафесійным святам – Днём медыцынскіх работнікаў!

Для кожнага гэты дзень асацыіруецца з чымсьці сваім: уважлівай цішынёй аўдыторыі або стэрыльнай чысцінёй аперацыйнай, мернай размовай з пацыентам на ФАПе або экстраным прыняццем рашэння на хуткай... Але ўсіх нас гэта дата аб'ядноўвае гонарам за сваю прафесію. Мы многае можам – выратаваць жыццё чалавека, палепшыць яе якасць, зберагчы ад хваробы своечасова зробленай прышчэпкай... Але часта, імкнучыся ўсіх вылечыць і ўсім дапамагчы, забываемся пра сябе і сваіх блізкіх. Сёння я дзякую кожнаму з вас за самаадданую працу, асабліва ў нялёгкай барацьбе з пандэміяй, а таксама дзякую вашым родным, якія любяць, чакаюць і хвалююцца, калі вы дзяжурыце, затрымліваецеся на працы ці падоўгу не адказваеце на званкі...

«Быць шчаслівым шчасцем іншых – вось сапраўднае шчасце і зямной ідэал жыцця, кожнага, хто абірае медычную прафесію» – гэтыя словы Мікалая Пірагова як нельга лепш кажуць пра наша жыццё. Хачу пажадаць, каб кожны дзень прыносіў вам радасць, каб вы атрымлівалі задавальненне ад працы і адчувалі падтрымку калег!

І, вядома, здароўя вам, вашым блізкім і вашым пацыентам!

20.06.2021
4134
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы