Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(17) 373-70-80Мінск:
(17) 285-00-10Брэсцкая вобласць:
(162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(212) 22-45-38Гомельская вобласць:
(232) 50-32-04Гродзенская вобласць
(152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(222) 32-23-42Мінская вобласць:
(17) 517-20-25Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём медыкаў
Віншаванне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з Днём медыцынскіх работнікаў.
Паважаныя сябры!
Сардэчна віншую вас з Днём медыцынскіх работнікаў!
Вы знайшлі прызванне ў адной з самых важных, адказных і шанаваных прафесій, выбраўшы высакародны шлях - дапамагаць людзям, штодня змагацца за здароўе і жыццё пацыентаў, праяўляць цярпенне і міласэрнасць ў адносінах да кожнага.
На клопат пра чалавека нацэлена і сістэма аховы здароўя Беларусі. Даступнасць і якасць паслуг, выкарыстанне ў дыягностыцы і лячэнні найноўшых тэхналогій гарантаваныя ўсім грамадзянам нашай краіны.
Многія дасягненні айчыннай медыцыны атрымалі міжнароднае прызнанне. Назапашаны вопыт, высокае майстэрства і адданасць справе спецыялістаў галіны зрабілі беларускія клінікі і цэнтры прывабнымі для замежных гасцей.
Дзякую за працу ўрачам і навукоўцам, правізарам і фармацэўтам, фельчарам, медыцынскім сёстрам і прадстаўнікам малодшага медыцынскага персаналу - усіх, хто застаецца верным абавязку, шчыра служыць людзям і дзяржаве.
Жадаю вам моцнага здароўя, шчасця, поспехаў у працы!
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.