Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(17) 373-70-80Мінск:
(17) 285-00-10Брэсцкая вобласць:
(162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(212) 22-45-38Гомельская вобласць:
(232) 50-32-04Гродзенская вобласць
(152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(222) 32-23-42Мінская вобласць:
(17) 517-20-25Віншаванне з Новым годам
Віншаванне міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Валерыя Малашкі з Новым годам.
Паважаныя калегі!
Прыміце віншаванні з Новым годам і Калядамі Хрыстовым!
Гэтыя святочныя дні традыцыйна напаўняюць душу радасцю, нагадваюць пра час, калі ўсе мы верылі ў цуды.
Сёння менавіта ад нас, медработнікаў, пацыенты часцяком чакаюць цуду. Залогам эфектыўнасці нашай працы з'яўляецца развіццё высокатэхналагічнай пацыентаарыентаванай мадэлі аховы здароўя. Задача кіраўнікоў сістэмы - забяспечыць высокі ўзровень аказання дапамогі, даступнасць і празрыстасць медпаслуг, актыўна працаваць з маладымі кадрамі.
Кожны з вас - гэта сучаснае і будучае айчыннай медыцыны. Не толькі ад вашага прафесіяналізму, кваліфікацыі, але і ад усмешкі, добрага слова і ўдзелу залежыць стаўленне пацыента да урача. Здароўе людзей, захаванне якасці жыцця беларусаў заўсёды было і будзе найвышэйшай каштоўнасцю нашай дзяржавы, што неаднаразова падкрэсліваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
2018 год паказаў, што нам ёсць чым ганарыцца: удасканальваецца матэрыяльна-тэхнічная база, праводзяцца унікальныя аперацыі, развіваецца электронная ахова здароўя, медыцынская навука, фармпрамысловасць, у нашы ўстановы аховы здароўя прыязджаюць, як на лячэнне, так і па вопыт, прадстаўнікі многіх краін свету.
Я дзякую кожнаму з вас за самаадданую працу і жадаю ў новым годзе не губляць душэўны спакой і ўпэўненасць у будучыню, адчуваць падтрымку калегаў, падзяку пацыентаў і любоў родных. Разам мы зможам дасягнуць самых высокіх мэтаў!
Валерый Малашка, міністр аховы здароўя Рэспублікі Беларусь