Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(17) 373-70-80Мінск:
(17) 285-00-10Брэсцкая вобласць:
(162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(212) 22-45-38Гомельская вобласць:
(232) 50-32-04Гродзенская вобласць
(152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(222) 32-23-42Мінская вобласць:
(17) 517-20-25Віншаванне В.А. Малашка з Днём медработнікаў
Віншаванне міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь В.А. Малашка з Днём медыцынскіх работнікаў.
Паважаныя калегі!
Віншую вас з прафесійным святам.
Для кожнага, хто аднойчы звязаў сваё жыццё з медыцынай, гэты дзень мае асаблівае значэнне. Мы не толькі атрымліваем словы падзякі ад нашых пацыентаў, родных і сяброў, але і азіраемся на зробленае.
У ахове здароўя нашай краіны дасягнута нямала: рэалізуецца дзяржаўная сацыяльна арыентаваная палітыка, якая прадугледжвае забеспячэнне грамадзян даступнай і высокатэхналагічнай медыцынскай дапамогай, удасканальваецца сістэма электроннай аховы здароўя, створаны ў мінулым годзе фармхолдзінг аптымізуе працэс выпуску медыкаментаў і дазваляе забяспечваць насельніцтва якаснымі і недарагімі лексродкамі, беларуская медыцынская навука заваявала міжнароднае прызнанне і пашырыла гарызонты супрацоўніцтва.
Сёння прыйшоў час надаць самую пільную ўвагу працы сярэдняга звяна і павышэнню ролі ўрача агульнай практыкі.
Але ў клопаце аб пацыентах заклікаю вас не забываць і пра ўласнае здароўе, у чарадзе спраў знаходзіць час для адпачынку і спорту, даючы прыклад здаровага ладу жыцця навакольным. Памятаеце, зладжаная праца сістэмы аховы здароўя залежыць ад кожнага з вас!
Я дзякую вам за вернасць прафесіі і штодзённую самаадданую працу. Няхай у вашых душах заўсёды жывуць спачуванне і любоў, у вашых сем'ях - радасць і дабрабыт. Шчасця вам, упэўненасці ў заўтрашнім дні і моцнага здароўя.
З Днём медыцынскіх работнікаў!