Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(017) 222-70-80Мінск:
(017) 285-00-10Мінская вобласць:
(017) 517-20-25Брэсцкая вобласць:
(0162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(0212) 47-40-70Гомельская вобласць:
(0232) 75-44-87Гродзенская вобласць
(0152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(0222) 27-36-42Свята пасвячэння ў прафесію прайшло ў 10 паліклініцы Мінска
Ва ўстановы аховы здароўя прыступілі да працы больш за 9 тыс. маладых спецыялістаў.
З пачатку жніўня ва ўстановах аховы здароўя Рэспублікі Беларусь прыступілі да працы больш за 9 тыс. маладых спецыялістаў. Гэта выпускнікі універсітэтаў і каледжаў, а таксама інтэрны. Шэрагі медыцынскіх работнікаў папоўнілі лекары агульнай практыкі, анестэзіёлагі-рэаніматолагі, хірургі, ЛОР-урачы, афтальмолагі, неўролагі і іншыя спецыялісты, а таксама медыцынскія сёстры, фельчары.
Па традыцыі для маладых спецыялістаў праводзяцца святы пасвячэння ў прафесію. Сёння такое свята прайшло ў 10 паліклініцы Мінска.
Як адзначыла на сустрэчы з маладымі спецыялістамі старшыня Камітэта па ахове здароўя Мінска Жанна Казачонак, «сёння вельмі асаблівае мерапрыемства – мы шануем маладых спецыялістаў, якія размеркаваны на першае працоўнае месца ў 10-ю гарадскую паліклініку Мiнска. Паліклініцы ўсяго 12 гадоў. У гэтым годзе дабудавана дзіцячае аддзяленне».
Адзначым, што на амбулаторна-паліклінічным звяне ляжыць вельмі вялікая адказнасць па захаванні здароўя насельніцтва. Усяго ў Мінск размеркавана каля 1500 маладых спецыялістаў.
«Камітэт па ахове здароўя горада, медыцынская супольнасць імкнецца надаць увагу маладым спецыялістам, асабліва цяпер – у разгар пандэміі каронавiруса. Спадзяюся, моладзь пойдзе насустрач і ў нас атрымаецца весці дыялог», – адзначыла Жанна Казачонак.
Па словах галоўнага ўрача паліклінікі Святланы Цабкала, «хочацца паказаць, што яны не самотныя. Таму мы ўручылі кожнаму імянную паштоўку з пажаданнямі і флешку, якая будзе патрэбна спецыялісту ў час працы. Мне вельмі імпануюць чалавечыя якасці нашых маладых спецыялістаў – сярод іх няма неабыякавых людзей. Эмпатыя і жаданне дапамагчы – гэта галоўнае».
На мерапрыемстве прысутнічаў і старшыня Мінскага гарадскога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя Георгій Будревич. Ён падкрэсліў, што арганізацыя імкнецца рабіць усё для камфортнай працы маладых спецыялістаў, «увесь час размаўляем з хлопцамі i дзяўчатамi, стараемся даведацца іх патрэбы, вырашыць жыллёвае пытанне. Акрамя таго, кожны малады спецыяліст атрымлівае надбаўкі ў заробак за свой статус. Увогуле, усё робіцца для таго, каб яны адчулі клопат і падтрымку».
Сёлета сярод маладых спецыялістаў апынулася і ўрач агульнай практыкі Кацярына Белякова, «з калектывам ужо добра знаёмая, бо праходзіла тут інтэрнатуру. А на днях атрымала свой кабінет і пачала весці прыём – пакуль вельмі хвалююсь. Дапамагаем і звычайным пацыентам з рознымі захворваннямі, і людзям з каронавiрусам. Гэта нялёгка, але мне з дзяцінства хацелася дапамагаць людзям, таму ўсе чаканні апраўдваюцца».
Яшчэ аднаго маладога спецыяліста – памочніка ўрача Яўгена Мокея пацыенты ведаюць добра: выпускнік Беларускага дзяржаўнага медкаледжа ужо паспеў пазнаёміцца з іх гісторыямі хваробы падчас практыкі. Паводле яго слоў, «разумею, што такіх знакавых дзён больш не будзе, бо гэта на ўсё жыццё. Таму і адчуваю сябе, як на важным мерапрыемстве. Рады, што прыйшоў менавіта ў гэтую паліклініку: калектыў вельмі добры і спагадны, гатовы заўсёды дапамагчы».
Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя
Іншыя навіны
Найноўшы тамограф у Баранавічах