Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(17) 373-70-80Мінск:
(17) 285-00-10Брэсцкая вобласць:
(162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(212) 22-45-38Гомельская вобласць:
(232) 50-32-04Гродзенская вобласць
(152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(222) 32-23-42Мінская вобласць:
(17) 517-20-25Прыярытэтныя кірункі развіцця аховы здароўя
Міністр аховы здароўя Валерый Малашка наведаў Наваполацк, дзе азнаёміўся з работай ЦГБ.
- Актыўнае развіццё аховы здароўя вобласці вядзецца па некалькіх асноўных напрамках - рацыянальнае размеркаванне відаў меддапамогі, якая аказваецца на ўсіх узроўнях (ад раёна да вобласці), забеспячэнне эфектыўнай работы ложкавага фонду, амбулаторна-паліклінічнага звяна; ствараецца абласная сістэма электроннай аховы здароўя, - адзначыў на сустрэчы з кіраўніком ведамства начальнік ГУАЗ Віцебскага аблвыканкама Юрый Дзяркач. Гаворачы аб развіцці вобласці, ён падкрэсліў, што ў раёнах захаваны ўсе ФАПы, урачэбныя амбулаторыі, бальніцы сястрынскага догляду. У апошнія гады вядзецца актыўнае аснашчэнне сучасным абсталяваннем міжраённых цэнтраў.
Як распавёў галоўны ўрач Сяргей Някрасаў, Наваполацкая ЦГБ - шматпрофільная лячэбная ўстанова. Працуюць больш як 2,6 тысяч спецыялістаў, з іх 442 урача, 1 109 сярэдніх медыцынскіх работнікаў, 550 чалавек малодшага медыцынскага персаналу і інш. Вядзецца актыўная работа па падрыхтоўцы кваліфікаваных кадраў. Па словах Сяргея Някрасава, бальніца прайшла вялікі шлях ад палаткі, дзе быў размешчаны першы фельчарскі пункт аховы здароўя, да медыцынскага цэнтра, які мае ў сваім складзе 14 лячэбна-прафілактычных устаноў, спецыялізаваныя аддзялення стацыянара бальніцы.
Валерый Малашка цікавіўся ў спецыялістаў, як праходзіць выкананне мерапрыемстваў і мэтавых паказчыкаў Дзяржпраграмы "Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь» на 2016-2020 гады. У тым ліку разглядаліся пытанні ўдасканалення сістэмы аховы здароўя маці і дзіцяці. Асобна міністр спыніўся на праблеме захавання правіл «залатой гадзіны» пры аказанні медыцынскай дапамогі ў экстраных сітуацыях. Валерый Анатольевіч абмеркаваў з прадстаўнікамі сістэмы аховы здароўя Наваполацка пытанні развіцця інфарматызацыі аховы здароўя горада.
Стабільнае развіццё аховы здароўя немагчыма без пастаяннага ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы. Асаблівым пунктам праграмы рабочай паездкі стала абмеркаванне пытанняў пастаўкі новага абсталявання. Так, міністр наведаў будынак шпіталя, дзе праводзіцца рамонт для наступнай усталёўкі ангіографа. Таксама не засталося па-за ўвагай пытанне аб стварэнні міжраённага цэнтра рэнтгенэндаваскулярнай хірургіі па аказанні інтэрвенцыйнай дапамогі насельніцтву пасля заканчэння ўстаноўкі ангіографа.
Больш падрабязна чытайце на старонках газеты "Медыцынскі веснік"