Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(17) 373-70-80Мінск:
(17) 285-00-10Брэсцкая вобласць:
(162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(212) 22-45-38Гомельская вобласць:
(232) 50-32-04Гродзенская вобласць
(152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(222) 32-23-42Мінская вобласць:
(17) 517-20-25Праект аб здароўі нацыі будзе рэалізаваны
РНПЦ «Кардыялогія» і БДПУ ім. М.Танка будуць рэалізоўваць адукацыйна-аздараўленчы праект.
Падпісанне плана рэалізацыі сумеснага з Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтрам «Кардыялогія» адукацыйна-аздараўленчага праекта «Разам - да здароўя нацыі!» на 2018-2019 гг. адбылося ў БДПУ імя М. Танка.
У рамках праекта выкладчыкі і студэнты ўніверсітэта пры непасрэдным удзеле і дапамозе спецыялістаў цэнтра будуць праводзіць сумесныя мерапрыемствы для дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту, педагогаў дашкольных устаноў, настаўнікаў школ, студэнтаў.
Дырэктар РНПЦ "Кардыялогія" Аляксандр Мрочак адзначыў, што ў Беларусі стартуе сацыяльна значны і эфектыўны для аздараўлення нацыі праект. "Хваробы сістэмы кровазвароту і сардэчна-сасудзістыя захворванні складаюць вялікую частку сярод прычын смяротнасці, і перамагчы кардыялагічныя захворванні - задача, якая стаіць сёння, напэўна, перад любой краінай. Галоўнае ў такой працы - прафілактыка", - падкрэсліў дырэктар РНПЦ "Кардыялогія".
Па словах рэктара ўніверсітэта, «здароўе з'яўляецца галоўнай каштоўнасцю чалавека. Наш універсітэт робіць многае па фарміраванні культуры здароўя і здаровага ладу жыцця будучых педагогаў. Яны павінны быць узорам для іншых».
Сярод бліжэйшых запланаваных сумесных мерапрыемстваў - акцыі па здаровым ладзе жыцця ў рамках праекта БДПУ «Дзеці сталіцы» на базе сярэдніх школ г. Мінска ў ліпені гэтага года. Для дзяцей будуць арганізаваныя інфармацыйныя гадзіны па ЗЛЖ, іх будуць навучаць мерыць ціск, пульс і інш.
Акрамя таго, запланавана правядзенне рэспубліканскага конкурсу для школьнікаў на лепшы слоган, плакат, сацыяльную рэкламу, па вершах на тэму ЗЛЖ, рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі па фарміраванні здароўезберагальных паводзін сучаснай моладзі. Адбудуцца лекцыі спецыялістаў РНПЦ «Кардыялогія» для студэнтаў БДПУ, сустрэчы валанцёраў універсітэта са школьнікамі па выхаванні культуры здароўя.
Даведка:
Праект «Разам - да здароўя нацыі!» будзе выконвацца ў рамках дзяржаўнай праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь» на 2016-2020 гг.