by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(17) 373-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(17) 285-00-10

Брэсцкая вобласць:

(162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(212) 22-45-38

Гомельская вобласць:

(232) 50-32-04

Гродзенская вобласць

(152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(222) 32-23-42

Мінская вобласць:

(17) 517-20-25

Праект «Вакцына для жыцця»

У БДМУ прайшоў навучальны семінар ад валанцёрскага клуба «Веды – сіла» ў рамках праекта «Вакцына для жыцця».

Праект «Вакцына для жыцця» арыентаваны на студэнцкую моладзь Мінска па прынцыпе «роўны навучае роўнага». Асноўная мэта – павелічэнне пісьменнасці моладзі ў пытаннях імунізацыі. Пілотны праект «Вакцына для жыцця» стартаваў 11 лістапада ў Мінскім гарадскім Цэнтры здароўя. Сёння, 19 лістапада, адбыўся навучальны семінар валанцёраў ад медуніверсітэта для актывістаў мінскіх навучальных устаноў.

У працы семінара прынялі ўдзел намеснік галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача Наталля Аўтухова, кіраўнік гарадскога Цэнтра здароўя Сняжана Каўрыга, першы прарэктар БДМУ Ірына Мароз і дэкан медыка-прафілактычнага факультэта БДМУ Андрэй Гіндзюк. «Нажаль, каранавірусная інфекцыя не здасць свае пазіцыі, пакуль мы не сфармуем неабходны калектыўны імунітэт. Чацвёртая хваля паказала, што вірус усё больш фіксуецца ў моладзі. Часу на разварушванне няма. Адсунуць пятую хвалю дапаможа толькі вакцынацыя. Вядома, маскі, дэзінфекцыю рук, сацыяльную дыстанцыю ніхто не адмяняе», – звярнулася да студэнтаў намеснік галоўнага лекара Менскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Наталля Аўтухова.

«Самы важны рэсурс для нас з Вамі – гэта час. Не губляйце яго, знаходзіце дадатныя моманты ад праекту і не дазвольце ковіду адабраць у Вас час жыцця. Атрымлівайце матывацыю ад нас і матывуйце астатніх», – адзначыла кіраўнік гарадскога Цэнтра здароўя Сняжана Каўрыга.

Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя

19.11.2021
1122
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы