Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(017) 222-70-80Мінск:
(017) 285-00-10Мінская вобласць:
(017) 517-20-25Брэсцкая вобласць:
(0162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(0212) 47-40-70Гомельская вобласць:
(0232) 75-44-87Гродзенская вобласць
(0152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(0222) 27-36-42Прыём грамадзян адбыўся ў Савеце Міністраў
Міністр аховы здароўя Валерый Малашка правёў 21 сакавіка асабісты прыём грамадзян
На прыём да кіраўніка ведамства сёння прыйшло больш за 20 чалавек. Адны пытанні тычыліся якасці лячэння і дыягностыкі, іншыя - нязгоды з групай інваліднасці. Усе звароты ўзятыя на кантроль.
На прыём да міністра аховы здароўя прыходзяць людзі з самымі складанымі праблемамі са здароўем. «Разбірацца трэба дасканала, бо за кожным зваротам стаіць чалавечы лёс ці лёс цэлых сем'яў», - адзначыў ён.
Ёсць і тыповыя звароты, напрыклад, калі чалавек не згодны з размеркаваннем. Міністэрства аховы здароўя вырашае такiя пытанні ў адпаведнасці з заканадаўствам. Напрыклад, сёння на прыём прыйшла маладая сямейная пара, якая прасіла аб пераразмеркаванні мужа з Лоеўскай ЦРБ ў Гомельскую абласную бальніцу. Жаданне маладых людзей працаваць у вялікіх гарадах зразумела, заўважыў Валерый Малашка. «Але калi малады чалавек падпiсваў мэтавы дагавор на навучанне, ен сам свядома абраў старт прафесіі ў невялiкiм горадзе i разумеў - дзе пачне свой працоўны шлях. Установы аховы здароўя яго чакаюць», - нагадаў ён. Міністэрства аховы здароўя ў гэтым плане паслядоўна: у адпаведнасці з заканадаўствам маладога чалавека неабходна накіраваць у той населены пункт, дзе быў заключаны мэтавы дагавор.
Таксама кіраўнік ведамства адзначыў, што ў гэтым годзе Міністэрства аховы здароўя аб'явіла курс на змяненне сістэмы кіравання якасцю аказання меддапамогі. «Экспертыза якасці праводзіцца ва ўсіх лячэбных установах, але мы звярнулі ўвагу, што яна больш сканцэнтраваная на аналізе медыцынскай дакументацыі, менш - на тых умовах, у якіх аказвалася меддапамогу, узроўні аказання медыцынскай дапамогі», - сказаў ён. Таму сёння мяняецца нарматыўная дакументацыя, ствараецца вертыкаль кантролю за якасцю - ад Міністэрства аховы здароўя да рэгіянальных устаноў аховы здароўя.
Адпаведным пытанням падчас прыёму грамадзян міністр надаў асаблівую ўвагу. Некаторыя скардзіліся на якасць лячэння, на якасць дыягнастычных паслуг. Прычынай такіх нараканняў шмат у чым стаў арганізаваны не на належным узроўні кантакт лекара і пацыента.
Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя
Іншыя навіны