Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(17) 373-70-80Мінск:
(17) 285-00-10Брэсцкая вобласць:
(162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(212) 22-45-38Гомельская вобласць:
(232) 50-32-04Гродзенская вобласць
(152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(222) 32-23-42Мінская вобласць:
(17) 517-20-25Праца медыцынскіх службаў сталіцы
Медыцынскія службы сталіцы працуюць у планавым парадку, сітуацыя ў горадзе спакойная.
Сёння пра гэта ў эксклюзіўным інтэрв'ю распавёў першы намеснік міністра аховы здароўя Беларусі Дзмітрый Піневіч. Урачы манітораць як спартыўныя, так і неспартыўныя аб'екты, дзяжурныя доктары ёсць таксама на вакзалах і ў аэрапорце. Якасць аказання паслуг для жыхароў сталіцы не зменіцца. У Мінску працуе каля 200 брыгад хуткай дапамогі, сфармаваны рэзерв спецыялістаў, гатовых аказаць неадкладную дапамогу ў любы час і ў любым месцы.
Дзмітрый Піневіч, першы намеснік міністра аховы здароўя Беларусі: "Мы рыхтаваліся 2 гады. Паходзіў трэнінг брыгад на спартыўных аб'ектах, па-за спартыўных аб'ектаў - гэта сапраўды так. Гэта досыць карпатлівая праца, таму што аказваць медыцынскую дапамогу перш за ўсё супрацоўнікі ахова здароўя горада Мінска, нашых некалькіх рэспубліканскіх устаноў і досыць вялікае кола нашых спецыялістаў спартыўнай медыцыны. Дастаткова вялікі пласт - 800 медыцынскіх работнікаў. Мы маніторым сітуацыю, безумоўна. 20 брыгад у нас дапаўняльных, таму мы не бачым праблем у гэтых адносінах".
На спартыўных аб'ектах дзяжураць таксама валанцёры, яны акажуць першую медыцынскую дапамогу ці выклічуць кваліфікаваных спецыялістаў.
Больш падрабязна глядзіце на сайце Белтэлерадыёкампаніі.