by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(17) 373-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(17) 285-00-10

Брэсцкая вобласць:

(162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(212) 22-45-38

Гомельская вобласць:

(232) 50-32-04

Гродзенская вобласць

(152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(222) 32-23-42

Мінская вобласць:

(17) 517-20-25

Радзільні адчынiлі дзверы для сваякоў парадзіх

Рэгламент наведвання радзільных дамоў пачаў дзейнiчаць

Тыдзень таму ў Міністэрстве аховы здароўя быў зацверджаны прыкладны рэгламент наведвання радзільных дамоў і акушэрскіх аддзяленняў.

Цяпер сваякі афіцыйна могуць наведваць маладых мацi і нованароджаных дзяцей. Гэтая магчымасць, як і партнёрскія роды, будзе спрыяць умацаванню сям'і і фармаванню добразычлівых стасункаў паміж медработнiкамi, маці і яе сям'ёй. Кола асоб, якія змогуць наведаць радзільню, вызначае сама жанчына.

Кожная ўстанова распрацоўвае лагістыку такіх сустрэч - парадак наведвання радзільнага дома або акушэрскага аддзялення. Справа ў тым, што ў кожнага свая спецыфіка - пачынаючы ад архітэктурна-будаўнічых асаблівасцяў да ўнутранага распарадку дня. Так, напрыклад, 17 жніўня першыя таты змаглі сустрэцца са сваімі жонкамі і немаўлятамі ў РНПЦ "Мацi i дзiця". Тут пакуль што дазволена наведванне сваякамі толькі індывідуальных палат. Пазней прадумаюць і іншыя варыянты: каб сваякі не перашкаджалі жанчынам, якія знаходзяцца ў агульнай палаце.

Адзначым, што акрамя простага наведвання менавіта ў радзільні таты змогуць атрымаць першую кансультацыю па доглядзе за малым. Урачы і медсёстры ў індывідуальным парадку адкажуць на пытанні маладой сям'і, навучаць бацькоў, як узяць дзіця на рукі, як пераапрануць, як даць бутэлечку, калі мама не можа карміць па стане здароўя.

Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя

Фота БЕЛТА
18.08.2018
2328
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы