Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(017) 222-70-80Мінск:
(017) 285-00-10Мінская вобласць:
(017) 517-20-25Брэсцкая вобласць:
(0162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(0212) 47-40-70Гомельская вобласць:
(0232) 75-44-87Гродзенская вобласць
(0152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(0222) 27-36-42Развіццё медабслугоўвання у электронным фармаце
Асновай ўкаранення электроннай аховы здароўя ў Беларусі стане інтэграваная электронная медкарта.
На 2019 г. запланавана ўнясенне змяненняў у закон аб ахове здароўя. У якім будуць выразна прапісаны правы і абавязкі работнікаў і пацыентаў у сістэме электроннага аховы здароўя.
— Фарміруючы электронную сістэму аховы здароўя, мы павінны разумець, што гэта вельмі няпростая і аб’ёмная праца, якая будзе датычыць 9, 5 мільёнаў чалавек, 120 тыс. медперсаналу, у тым ліку 50 тыс. урачоў. Новая электронная сістэма дае нам прынцопова новыя магчымасці у развіцці галіны, якасна змяняе падыходы да мадэлі ўзаемадзяення усіх удзельнікаў аказання медыцынскай дапамогі. Падмурак такога ўзаемадзеяння — інтэграваная электронная медыцынская карта, якая будзе стварацца разам з нараджэннем немаўляці і будзе суправаджаць яго на працягу ўсяго жыцця. Яго эпікрыз будзе выкарыстоўвацца ў генеалогіі, для сямейнага анамнезу і дэперсанізавацца ў навуковых мэтах. — адзначыў загадчык сектарам праграмна–інфармацыйнага забеспячэння Міністэрства аховы здароўя Беларусі Віктар Сідарэнка.
Плануецца выкарыстоўваць партал дзяржаўных паслуг пры неабходнасці ўваходу у асабісты кабінет, а таксама ідэнтыфікацыя пацыентаў паліклінікі з выкарыстаннем айці-пашпарту. Ствараючы асабісты кабінет, кожны будзе мець магчымасць доступу да асабістай інфармацыі, выключыць неабгрунтаваныя візіты ў паліклініку для атрымання неабходных медыцынскіх дакументаў, накіраванняў на працяг рэцэптаў, запісаў на прыём і г. д. Урач пры гэтым будзе атрымліваць больш поўную і дакладную інфармацыю пра пацыента, аказваць комплексную медыцынскую дапамогу, зніжаючы рызыку ўрачэбных памылак.
Важнай будзе і сістэма падтрымкі прыняцця клінічных рашэнняў, якая будзе дапамагаць урачу выбраць правільную тактыку дыягностыкі і лячэння. Далейшае развіццё атрымае развіццё тэлемедыцыны. Кіраўнікі медыцынскіх устаноў, арганізатары сістэмы аховы здароўя будуць мець сістэму кантролю якасці аказання медыцынскай дапамогі. У выніку рэалізацыі праекта будуць аптымізаваны фінансавыя сродкі за кошт скарачэння дадатковых дыягнастычных абследванняў, рацыянальнага выкарыстоўвання лекавых сродкаў і павышэння эфектыўнасці фінансавага кантролю.
— Медыцынскія работнікі атрымліваюць патрэбную інфармацыю ў момант аказання медыцынскай дапамогі пацыенту аб крытычных неадпаведнасцях альбо адхіленнях ад дзеючых стандартаў, ці аб зменах паказчыкаў жыццядзейнасці пацыента, улічваапючы яго артэрыяльны ціск, пульс і г. д. Будзе улічвацца і узаемадзеянне паміж лекавымі сродкамі. Сістэма будзе аналізаваць выпіскі электроннага рэцэпта, папярэднія назначэннні і г. д., - патлумачыў спецыяліст па сістэмах падтрымкі прыняцця клінічных рашэнняў аддзела па фарміраванню электроннай аховы здароўя РНПЦ МТ Мікалай Раманаў.
Святлана Хорсун, "МВ"
Іншыя навіны