by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(017) 222-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(017) 285-00-10

Мінская вобласць:

(017) 517-20-25

Брэсцкая вобласць:

‎(0162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(0212) 47-40-70

Гомельская вобласць:

(0232) 75-44-87

Гродзенская вобласць

(0152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(0222) 27-36-42

Рэўматалагічнай службе Беларусі 40-гадоў

Рэўматалогія ў XXI стагоддзі: сучасныя стратэгіі дыягностыкі і лячэнне

Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя з міжнародным удзелам, прысвечаная 40-годдзю рэўматалагічнай службы Беларусі «Рэўматалогія ў XXI стагоддзі: сучасныя стратэгіі дыягностыкі і лячэнне» праходзіць у Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце.

На канферэнцыі выступіў міністр аховы здароўя Валерый Малашка. Ён адзначыў, што гісторыя развіцця рэўматалогіі ў Беларусі шчыльна звязана з імёнамі двух выдатных вучоных сучаснасці - заснавальніка стварэння рэўматалагічнай службы Беларусі прафесара Рыгора Матвейкова і дырэктара Інстытута рэўматалогіі (Масква) акадэміка Валянціны Насонавай, якiя ўнеслi вялікі ўклад ў станаўленне. «Дружба, міжнароднае супрацоўніцтва, закладзеныя ў тыя гады, прайшлі выпрабаванне часам. І сёння я маю гонар вітаць вядомых навукоўцаў рэўматолагаў з Расіі, Украіны, Казахстана, Сербіі, Германіі і ўсіх беларускіх удзельнікаў канферэнцыі», - адзначыў міністр.

Па словах Валерыя Малашкі, «рашэнне праблемы рэўматычных захворванняў немагчыма без аб'яднання не толькі рэўматолагаў, але і лекараў сумежных спецыяльнасцяў: лекараў кардыёлагаў, неўролагаў, нефролагаў, траўматолагаў-артапедаў і інш. Шырокая распаўсюджанасць рэўматычных захворванняў, высокая ўдзельная вага асоб маладога працаздольнага ўзросту надаюць праблеме рэўматычных захворванняў асаблівую значнасць».

І, калі яшчэ паўстагоддзя таму сярэдняя працягласць жыцця пацыентаў з сістэмнай чырвонай ваўчанкі складала каля 5 гадоў, то ў цяперашні час, у большасці сваёй, мала адрозніваецца ад папуляцыйнай. Гэта пацыенткі, якія заводзяць сем'і, а пры спрыяльным працягу хваробы маюць здаровых дзяцей.

«Сёння мы стаім на шляху ўдасканалення стратэгіі фармакатэрапіі рэўматычных захворванняў, якая грунтуецца на ранняй дыягностыцы і вызначае магчымасць вельмі ранняй супрацьзапаленчай тэрапіі (так званае «акно магчымасці»), мэта якой максімальна хуткае дасягненне рэмісіі - «лячэнне да дасягнення мэты», - сказаў ён.

Пра тое, як развівалася рэўматалагічная служба ў нашай краіне, распавяла ў сваім дакладзе дацэнт кафедры кардыялогіі і ўнутраных хвароб БДМУ, галоўны пазаштатны рэўматолаг Міністэрства аховы здароўя Беларусі, старшыня Беларускага таварыства рэўматолагаў, кандыдат медыцынскіх навук Наталля Мартусевіч. Яна падвяла вынікі 40-гадовай працы рэўматалагічнай службы і прапанавала вызначыць перспектывы далейшага развіцця. Аб развіцці дзіцячага напрамку распавяла загадчык кафедры педыятрыі БелМАПА, галоўны пазаштатны дзіцячы кардыярэўматолаг Міністэрства аховы здароўя, кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт Ірына Чыжэўская. 

Таксама з дакладамі выступілі вядучыя спецыялісты Беларусі, Расіі, Украіны, Казахстана, Сербіі, Германіі. Перспектывы развіцця сістэмы аховы здароўя ў краіне абмяркоўваюцца вядучымі лекарамі нашай краіны, замежнымі экспертамі, прафесарска-выкладчыцкім складам ўстаноў адукацыі, якія забяспечваюць аказанне медыцынскай дапамогі пацыентам рэўматалагічнага профілю. Удзел у канферэнцыі бяруць урачы арганізатары аховы здароўя, тэрапеўты, урачы агульнай практыкі, кардыёлагі, дзіцячыя кардыярэўматолагi, урачы лабараторнай дыягностыкі.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі: Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Беларускі дзяржаўны медыцынскі універсітэт і Беларускае таварыства рэўматолагаў.

 Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя

1240
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы