by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(017) 222-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(017) 285-00-10

Мінская вобласць:

(017) 517-20-25

Брэсцкая вобласць:

‎(0162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(0212) 47-40-70

Гомельская вобласць:

(0232) 75-44-87

Гродзенская вобласць

(0152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(0222) 27-36-42

Рэканструкцыя стадыёна «Дынама» завяршаецца

Стадыён «Дынама» рыхтуецца да адкрыцця

У гэтыя дні шэраг нарад з зацікаўленымі праходзіць непасрэдна на спартыўным аб'екце.

На гэтым тыдні намеснік прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Васіль Жарко заслухаў справаздачы службовых асоб аб ходзе работ, а таксама прапановы аб цырымоніі ўрачыстага адкрыцця стадыёна. Плануецца, што яна адбудзецца 21 чэрвеня, роўна за год да пачатку II Еўрапейскіх гульняў.
IMG-2870-2.jpg
У нарадзе прынялі ўдзел міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук, міністр аховы здароўя Валерый Малашка, міністр культуры Юрый Бондар, намеснік старшыні Мінгарвыканкама Ігар Юркевіч, дырэктар стадыёна Васіль Аляксеенка, іншыя афіцыйныя асобы. Валерый Малашка далажыў аб праведзенай рабоце па медыцынскім забеспячэнні функцыянавання стадыёна. Міністр адзначыў, што тэхнiчнае забеспячэнне медкабінетаў і іх кадравы склад знаходзіцца на кантролі. На нарадзе былі абмеркаваны пытанні дзяжурства брыгад хуткай медыцынскай дапамогі на спаборніцтвах.
IMG-2864-2.jpg
Кіраўнік рэжысёрска-пастановачнай групы Аляксей Задкоў распавёў аб канцэпцыі цырымоніі адкрыцця. У складзе беларускай каманды будзе нямала знакамітых спартсменаў. У тым ліку прызёр Алімпіяды ў Рыа-дэ-Жанейра па кіданні молата Іван Ціхан, кідальніца дзіды Таццяна Халадовіч, а таксама Аліна Талай і Эльвіра Герман (бег на 100 м з бар'ерамі), Дзмітрый Набокаў і Максім Недасека (скачкі ў вышыню). Плануецца, што гледачы стануць таксама сведкамі незвычайнага матчу з удзелам лепшых футбалістаў краіны. Завершыцца цырымонія святочным феерверкам.
IMG-3108-2.jpg
Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя
Фота - Уладзімір Несцяровіч прэс-служба Міністэрства спорту і турызму
969
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы