by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(017) 222-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(017) 285-00-10

Мінская вобласць:

(017) 517-20-25

Брэсцкая вобласць:

‎(0162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(0212) 47-40-70

Гомельская вобласць:

(0232) 75-44-87

Гродзенская вобласць

(0152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(0222) 27-36-42

Рэспубліканскі конкурс работ па біяэтыцы

Запрашаем студэнтаў і магістрантаў да ўдзелу у конкурсе!

Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскі камітэт па біяэтыцы сумесна з аддзелам біяэтыкі Савета Еўропы пры падтрымцы інфармацыйнага пункта Савета Еўропы ў Мінску і ў адпаведнасці з Планам дзеянняў Савета Еўропы для Беларусі, праводзяць Рэспубліканскі конкурс студэнцкіх работ па біяэтыцы.

Мэтай конкурсу з'яўляецца павышэнне дасведчанасці аб замацаваных у Канвенцыі Аўеда прынцыпаў і заахвочванне моладзі на публічныя дыскусіі па асноўных праблемах абароны правоў чалавека ў галіне біямедыцыны.

Удзельнікамі могуць быць студэнты і магістранты устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь (як індывідуальна, так і ў аўтарскім калектыве – але не больш 3х чалавек), якія цікавяцца пытаннямі біяэтыкі (правы чалавека ў галіне біямедыцыны). Напрыклад: як развіццё навукі і тэхналогіі ў такіх сферах біямедыцыны, як рэпрадуктыўныя тэхналогіі, трансплантацыя органаў і тканак, генетыка, нейронаука, біямедыцынскія даследаванні і інш. адбіваюцца на правах і свабодах асобы?

Конкурс праводзіцца з 15 сакавіка па 1 ліпеня 2018 года

Намінацыі: «Эсэ», «Відэаматэрыял (відэаролік)», «Плакат».

Працы можна падаваць на электронны адрас - bioethicscompetition@gmail.com. Відэа можа быць дасланая на электронны адрас, альбо загружаць на даступную платформу (напрыклад, YouTube або дыск Google) з кірункам спасылкі па паказаным электронным адрасе.

Падрабязная інфармацыя тут.

Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя
423
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы