Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(017) 222-70-80Мінск:
(017) 285-00-10Мінская вобласць:
(017) 517-20-25Брэсцкая вобласць:
(0162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(0212) 47-40-70Гомельская вобласць:
(0232) 75-44-87Гродзенская вобласць
(0152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(0222) 27-36-42Рэспубліканскі суботнік праходзіць у Беларусі
Да суботніка далучыліся работнікі сістэмы аховы здароўя ўсіх абласцей
Рэспубліканскі суботнік, прымеркаваны да Года малой радзімы і які ўключае падрыхтоўку да святкавання 75-годдзя вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, праходзіць у Беларусі. Прадстаўнікі міністэрства, камітэта і ўпраўленняў, кіраўнікі і работнікі ўстаноў аховы здароўя праводзяць суботнік на працоўных месцах, добраўпарадкоўваюць будынкi, працуюць на тэрыторыях устаноў аховы здароўя.

Да марафону чысціні і парадку суботняй раніцай далучыліся і кіраўнік ведамства Валерый Малашка разам з намеснікамі міністра Барысам Анросюком і Наталляй Жукавай, а таксама рэктарам БДМУ Анатолiем Сікорскім.

Яны прымаюць удзел у работах па рэканструкцыі стадыёна БДМУ, падрыхтоўцы гэтага спартыўнага обьекта да працы падчас II Еўрапейскіх гульняў. Плануецца, што тут пройдуць спаборніцтвы па некаторых відах спорту.


Адзначым, што ў рамках суботніка работнікі Міністэрства аховы здароўя прынялі ўдзел у традыцыйнай акацыі, якая праводзіцца Міністэрствам лясной гаспадаркі "Тыдзень лесу". Так, у рамках акцыі, было добраўпарадкавана 0.8 га плошчы і высаджана 2800 саджанцаў. Мерапрыемства праводзілася пры ўдзеле работнікаў ДЛГУ "Клецкі лясгас".

Дружна прыступілі да акультурванні студэнцкага інтэрната супрацоўніцы Міністэрства аховы здароўя і студэнты ВНУ. Частка супрацоўнікаў на чале з намеснікам міністра аховы здароўя Вячаславам Шыла займаюцца сёння добраўпарадкаваннем на працоўных месцах, працуюць на "гарачай лініі" Міністэрства аховы здароўя.



Усе ўдзельнікі суботніка працуюць добрасумленна і зладжана, з выдатным настроем. Палова грашовых сродкаў, заробленых на суботніку, застанецца ў распараджэнні аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама. Яны пойдуць на добраўпарадкаванне і прывядзенне ў належны стан населеных пунктаў, рамонт, рэканструкцыю, рэстаўрацыю, аднаўленне гісторыка-культурных каштоўнасцяў, мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы часоў Вялікай Айчыннай вайны, а таксама на падрыхтоўку дзіцячых лагераў да чарговага сезона. Яшчэ 50% сродкаў пералічваюцца Мінфіну. Гэтыя грошы накіроўваюцца на капітальны рамонт з мадэрнізацыяй помніка партызанам і воінам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны - манумент Перамогі ў Мінску.


Пра тое, як прайшоў суботнік у Брэсцкай, Віцебскай, Гродзенскай, Гомельскай, Магілёўскай, Мінскай абласцях і Мінску чытайце ў бліжэйшым выпуску газеты "Медыцынскі веснік".
Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя
Іншыя навіны