by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(017) 222-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(017) 285-00-10

Мінская вобласць:

(017) 517-20-25

Брэсцкая вобласць:

‎(0162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(0212) 47-40-70

Гомельская вобласць:

(0232) 75-44-87

Гродзенская вобласць

(0152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(0222) 27-36-42

Санэпіднагляд у Беларусі ўзмоцнены

Міністэрства аховы здароўя ўзмацніла санітарна - эпідэміялагічны нагляд

Міністэрства аховы здароўя ўзмацніла санітарна - эпідэміялагічны нагляд у сувязі з распаўсюджваннем коронавіруса COVID-19 у Еўрапейскім рэгіёне і іншых краінах свету.

foto2.jpg

Паводле інфармацыі Дзяржаўнай Камісіі аховы здароўя Кітайскай Народнай Рэспублікі па стане на 08-00 24 лютага зарэгістравана 77 262 выпадкі захворвання. Кітайскія ўлады паступова бяруць сітуацыю пад кантроль. Так, ужо абвешчана аб зніжэнні ўзроўню пагрозы захворвання коронавірусам ў правінцыях Юньнань і Гуйчжоу - з першага (найвышэйшага) ўзроўню да трэцяга, Гуаньдун і Шаньсі - з першага да другога. Раней аб зніжэнні ўзроўню небяспекі заявілі медыцынскія ўлады правінцый Ганьсу і Ляанін.

Акрамя таго, пацверджаны 2 101 выпадак захворвання ў 28 краінах (Аўстралія, В'етнам, Германія, Канада, Карэя, Камбоджа, Малайзія, Непал, Тайланд, Сінгапур, ЗША, Францыя, Шры-Ланка, Японія, Філіпіны, Індыя, Італія, Фінляндыя, ААЭ, Іспанія, Расія, Бельгія, Швецыя, Вялікабрытанія, Егіпет, Іран, Ізраіль, Лівія).

На 24 лютага санітарна-каранцінным кантролем на Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь ахоплены 568 519 чалавек, з іх 1 137 чалавек, якія знаходзіліся ў КНР на працягу папярэдніх 14 дзён. У 27 чалавек былі выяўлены сімптомы рэспіраторнага захворвання. Вынікі лабараторных даследаванняў - адмоўныя.

IMG-429737829acc5b9ab33deb2fe9143748-V.jpg

Усяго на сённяшні дзень у Беларусі выяўлены 82 чалавекі з сімптомамі вострай рэспіраторнай інфекцыі, якія знаходзіліся раней у КНР. Усе асобы шпіталізаваны ў інфекцыйныя стацыянары, аказана неабходная медыцынская дапамога, праведзены лабараторныя даследаванні. У 6 выпадках былі ідэнтыфікаваныя вірусы грыпу (вірус грыпу В і вірус грыпу А (H1N1), у 1 выпадку - іншыя рэспіраторныя вірусы, у 6 выпадках - мікаплазма, у 1 выпадку - мікст-інфекцыя (вірус грыпу А (H1N1) + мікаплазма), у 68 выпадках - вынікі даследаванняў адмоўныя.

Пад медыцынскім наглядам знаходзяцца 542 чалавекі. За 712 асобамі медыцынскае назіранне завершана.

Усяго ў Беларусь прыбылі 325 студэнтаў з КНР. З іх - 141 студэнт зараз знаходзіцца пад медыцынскім наглядам ў САК «Брыганціна» і ў Мiнскім абласным цэнтры медыцынскай рэабілітацыі «Загор'е», за 184 студэнтамі медыцынскае назіранне скончана.

IMG_20200217_102848_resized_20200220_102340714.jpg

Па стане на 24 лютага ў ЗАТ «Беларуская нацыянальная біятэхналагічная карпарацыя» прыбыло 196 работнікаў з КНР, у Беларускі індустрыяльны парк «Вялікі камень» - 69 работнікаў. Арганізавана часовае ізаляванае размяшчэнне дадзеных асоб ва ўмовах мінімізацыі кантакту з навакольнымі асобамі, праводзіцца медыцынскае назіранне. Сімптомы інфекцыйных захворванняў у дадзеных асоб адсутнічаюць.

З улікам актывізацыі распаўсюджвання коронавiруса COVID-19 у Еўрапейскім рэгіёне і іншых краінах свету - з 24 лютага арганізаваны ўзмоцнены санітарна-каранцінны кантроль за асобамі, якія прыбываюць з Італьянскай Рэспублікі, і іх медыцынскае назіранне. Унесены дапаўненні ў «Комплексны план мерапрыемстваў па папярэджанні завозу і распаўсюджвання коронавiруса COVID-19» - прадугледжаны дадатковыя мерапрыемствы ў дачыненні да грамадзян, якія прыбываюць з закрытых на каранцін абласцей Італіі, а таксама з Паўднёвай Карэі, Сінгапура, Японіі, Тайланда. У тым ліку ўзмоцнены меры бяспекі, арганізаваны дадатковы пункт санітарна-каранціннага кантролю і забор матэрыялу для правядзення лабараторных даследаванняў у Нацыянальным аэрапорце «Мінск-2».

foto4.jpg

Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь рэкамендуе грамадзянам Рэспублікі Беларусь па магчымасці ўстрымацца ад наведвання тых рэгіёнаў паўночнай часткі Італіі, дзе аб'яўлены каранцін.

Таксама паведамляем, што сёння ў Міністэрстве аховы здароўя адбылася нарада пад кіраўніцтвам кіраўніка ведамства Уладзіміра Каранік. У нарадзе прынялі ўдзел намеснікі міністра спорту і турызму. На нарадзе удакладнены графік знаходжання ў Беларусі спартсменаў з розных краін, абмеркаваны пытанні перамяшчэння дэлегацый падчас правядзення міжнародных спаборніцтваў, распрацаваны план, які прадугледжвае дадатковыя мерапрыемствы для спартсменаў і членаў дэлегацый.

Падкрэслім, што выпадкі COVID-19 на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь не зарэгістраваныя. Правядзенне санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў працягваецца, сітуацыя знаходзіцца на кантролі Міністэрства аховы здароўя.

Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя

1418
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы