by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(017) 222-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(017) 285-00-10

Мінская вобласць:

(017) 517-20-25

Брэсцкая вобласць:

‎(0162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(0212) 47-40-70

Гомельская вобласць:

(0232) 75-44-87

Гродзенская вобласць

(0152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(0222) 27-36-42

Сення віншавалі пераможцаў інтэрнэт-прэміі «TIBO»

Пераможцаў інтэрнэт-прэміі «ТІБО-2018» ўзнагародзілі ў Мінску

Конкурс на лепшы беларускі інтэрнэт-рэсурс у 2018 годзе праводзіўся па 10 асноўных намінацыях. Усяго было пададзена 330 заявак.

Сайты сістэмы аховы здароўя былі па вартасці ацэненыя журы конкурсу. Так, лепшым інтэрнэт-рэсурсам рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання прызнаны сайт Міністэрства аховы здароўя. Першую ўзнагароду атрымалі (ў розных намінацыях) партал пра здаровы лад жыцця «Здаровыя людзі» - 24health.by і партал для падлеткаў «teenage.by». Першым стаў і сайт РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М.М. Аляксандрава. На другім месцы - рэсурс 5-й гарадской клінічнай бальніцы (Мінск). Трэцяе месца падзялілі сайты Гродзенскага абласнога клінічнага перынатальнага цэнтра і Рэспубліканскай клінічнай стаматалагічнай паліклінікі. Дыпломам быў адзначаны і сайт Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аховы здароўя.

Інтэрнэт-прэмія «TIBO» з'яўляецца прэміяй аргкамітэта выставы і прысуджаецца сеткавым работам, створаным у беларускім сектары інтэрнэту за важкія мастацкія, тэхналагічныя і сацыякультурныя дасягненні ў галіне інфармацыі, культуры, мастацтва і адукацыі. З 2003 года ў конкурсе прынялі ўдзел больш за 7 тыс. інтэрнэт-рэсурсаў. Асноўнымі мэтамі прэміі з'яўляюцца: садзейнічанне развіццю беларускага сектара інтэрнэту, укараненню новых інфармацыйных тэхналогій і прапаганда лепшых дасягненняў беларускага сектара інтэрнэту.

У гэтым годзе конкурсу Інтэрнэт-прэмія «TIBO» спаўняецца 16 гадоў. Міжнародны форум "ТІБО-2018" праходзіць з 14 па 18 траўня ў Мінску.

Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя
1035
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы