Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(017) 222-70-80Мінск:
(017) 285-00-10Мінская вобласць:
(017) 517-20-25Брэсцкая вобласць:
(0162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(0212) 47-40-70Гомельская вобласць:
(0232) 75-44-87Гродзенская вобласць
(0152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(0222) 27-36-42SMILE: DAY прайшоў у сталіцы
22 верасня ў сталіцы ў Цэнтральным дзіцячым парку імя М. Горкага прайшоў фестываль SMILE: DAY.
Больш за 300 удзельнікаў, мора ўсмешак, музыкі, пазітыву і спорту... SMILE:DAY адбыўся ў Мінску. Пахмурнае надвор'е не перашкодзіла святу добрага настрою.
Узбадзёрыцца і зарадзіцца пазітывам на ўвесь дзень можна было літаральна з самага пачатку. Студэнты Белдзяржмедуніверсітэта арганізавалі танцавальны флэшмоб. Самых актыўных танцораў чакалі сюрпрызы ад партала TeenAge. У ролі вядучага і спевака адначасова выступіў удзельнік Еўрабачання Тэа з самай пазітыўнай песняй «Чызкейк». А малады беларускі спявак Дзмітрый Камінскі парадаваў публіку песнямі з серыялаў «Універ» і «Новы інтэрнат». Ну, і які ж Дзень усмешак без харэаграфічнага ансамбля «Смайлікі»!
Аматары спорту і актыўнага адпачынку маглі назіраць за прадстаўленнем беларускіх варкаўтараў. Сярод іх быў і «монстр» варкаўта Максім Труханавец. На яркай інтэрактыўнай пляцоўцы Fanta Maracans можна было сфатаграфавацца і пакаштаваць новыя напоі.
Гваздом праграмы стаў пазітыўны квэст, лакацыі якога раскінуліся па ўсім парку ім. М. Горкага. Шчасліўчыкі, якія паспелі адказаць на ўсе пытанні і прыбегчы ў ліку першых, атрымалі каштоўныя прызы ад TeenAge. Завяршылася свята маляўнічым фэстам фарбаў холі!

Святкаванне Дня смайліка ў Беларусі прайшло ўпершыню. Арганізатары мерапрыемства – Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, рэдакцыя газеты «Медыцынскі веснік» і маладзёжны інтэрнэт-партал TeenAge.by.
Іншыя навіны