Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(17) 373-70-80Мінск:
(17) 285-00-10Брэсцкая вобласць:
(162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(212) 22-45-38Гомельская вобласць:
(232) 50-32-04Гродзенская вобласць
(152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(222) 32-23-42Мінская вобласць:
(17) 517-20-25Стан 12-гадовага Ромы Кагадоўскага стабілізаваны
Стан 12-гадовага Ромы Кагадоўскага стабілізаваны, але застаецца па-ранейшаму цяжкім
Зараз беларускія лекары Рэспубліканскага апёкавага цэнтру БСМП рыхтуюць яго да чарговай аперацыі. Сёння ў рэжыме відэаканферэнцыі адбыўся кансіліум з удзелам прадстаўнікоў міністэрстваў аховы здароўя Беларусі і Расіі, ФГБУ "НМIЦ хірургіі ім. А.В.Вiшнеўскага", вядучых спецыялістаў - камбустыёлагаў, хірургаў, анестэзіёлагаў I iнш. Спецыялісты абмеркавалі тактыку лячэння падлетка і выбралі найбольш аптымальны варыянт на дадзеным этапе.
Як паведамлялася, Рома на сваіх руках вынес з агню двухгадовага браціка і тут жа страціў прытомнасць. Акрамя апёкаў на яго твары і руках былі парэзы ад разбітага шкла, праз якое яму давялося прайсці. 29 красавіка Рому на верталёце транспартавалі ў Рэспубліканскі апёкавы цэнтр бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі Мінска.
Гісторыя з хлопчыкам, які пацярпеў падчас пажару ў вёсцы Сідаравічы Мядзельскага раёна, ускалыхнула інтэрнэт. У Беларусі запушчана акцыя ў падтрымку юнаму герою: людзі запісваюць відэа са словамі падтрымкі Роме і яго бацькам, неабыякавыя людзі дапамагаюць сям'і, якая засталася без прытулку, - #Ромаживи #Ромагерой.
Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя