by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(17) 373-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(17) 285-00-10

Брэсцкая вобласць:

(162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(212) 22-45-38

Гомельская вобласць:

(232) 50-32-04

Гродзенская вобласць

(152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(222) 32-23-42

Мінская вобласць:

(17) 517-20-25

Урачыстая цырымонія ўручэння дзяржузнагарод адбылася сёння ў Палацы Рэспублікі

Дзяржаўныя ўзнагароды з рук прэм'ер-міністра Беларусі Рамана Галоўчанкі атрымалі і 12 прадстаўнікоў сістэмы аховы здароўя.

03_000022_1640335502_476541_big.jpg

«Сёння напярэдадні надыходзячага Новага года вельмі прыемна па даручэнні Прэзідэнта Беларусі ўручыць вам, лепшым прадстаўнікам працоўных калектываў краіны, дзяржаўныя ўзнагароды. Сваім асабістым прыкладам вы даказваеце, наколькі вялікая роля кожнага чалавека, кожнай асобы ва ўмацаванні краіны, нарошчванні яе вытворчага, культурнага, сацыяльнага патэнцыялу. Глыбокай павагі заслугоўвае адданасць справе і мэтанакіраванасць у дасягненні мэт развіцця як вашых калектываў, арганізацый, так і нашай Радзімы ў цэлым», – сказаў Раман Галоўчанка.

«Дзяржаўная ўзнагарода – гэта заўсёды знак прызнання заслуг і адначасова знак высокага даверу. Ганарыцеся гэтым, будзьце заўсёды арыенцірам для іншых і, самае галоўнае, ніколі не спыняйцеся на дасягнутым», – канстатаваў кіраўнік урада.

02_2021-12-24_17-44-28 (3).jpg

Як адзначыў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч, «ацэнка кіраўніком дзяржавы працы медыцынскіх работнікаў для нас вельмі важная. Многія гэтыя ўзнагароды звязваюць з пандэмій, але я б хацеў звярнуць увагу, на тое, што сёння ўзнагароджваліся людзі, які ўнесці наймагутны ўклад у развіццё аховы здароўя і медыцынскай школы. Спектр узнагароджаных паказвае, што жыццё не спынялася. Яна працягвалася ў планавай меддапамозе, у высокіх тэхналогіях, даступнасці прафілактыкі».

01_2021-12-24_17-44-31.jpg

Узнагароды сення атрымалi:

урач-анестэзіёлаг-рэаніматолаг, загадчык аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі 10-й бальніцы Мінска Канстанцін Макаранка,

урач-пульманолаг, загадчык пуль­маналагічнага аддзялення 2-й бальніцы Мінска Ірына Валынец,

урач-пульманолаг, загадчык пульманалагічнага аддзялення 6-й бальніцы Мінска Марыя Журовіч,

урач хуткай медыцынскай дапамогі, загадчык падстанцыі № 10 Гарадской станцыi хуткай медыцынскай дапамогі Мінска Ірына Рудая,

галоўны ўрач Гарадской дзіцячай інфекцыйнай бальніцы Мінска Марына Сакалова,

галоўны ўрач 2-й дзіцячай бальніцы Мінска Ларыса Сячко,

загадчык кафедры прамянёвай дыя­гностыкі БелМАПА Анатолій Міхайлаў,

дэкан фармацэўтычнага факультэта БДМУ Наталля Гурына,

загадчык кафедры гісталогіі, цыталогіі і эмбрыялогіі БДМУ Таццяна Студзенікіна,

загадчык кафедры афтальмалогіі БелМАПА Таццяна Імшэнецкая, 

прарэктар па вучэбнай рабоце БелМАПА Таццяна Калініна,

загадчык 1-й кафедры дзіцячых хвароб БДМУ Аляксандр Сукала.

 Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя

24.12.2021
917
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы