Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(17) 373-70-80Мінск:
(17) 285-00-10Брэсцкая вобласць:
(162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(212) 22-45-38Гомельская вобласць:
(232) 50-32-04Гродзенская вобласць
(152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(222) 32-23-42Мінская вобласць:
(17) 517-20-25Тры крэслы-кенгуру ў медустановы сталіцы
Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне «Рана» перадало крэслы-кенгуру ў медустановы сталіцы.
Тры крэслы-кенгуру, якія выкарыстоўваюцца для выходжвання заўчасна народжаных немаўлят, перадало ў дар медустановам Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне бацькоў неданошаных дзяцей «Рана».
Метад кенгуру шырока ўжываецца ў клініках многіх краін свету. Такая тэхніка выходжвання дазваляе павысіць выжывальнасць нованароджаных з экстрэмальна нізкай масай цела пры нараджэнні (менш за 1 000 г), знізіць захворванне ў першыя месяцы жыцця і скараціць выдаткі на ахову здароўя.
— Кантакт «скура да скуры» заўчасна народжанага дзіцяці і бацькоў дабратворна ўплывае на стан малога. У мамы стымулюецца лактацыя, што дае магчымасць наладзіць натуральнае гадаванне. Для неданошанага дзіцяці гэта асабліва важна, паколькі дапамагае палепшыць страваванне, сфармаваць і ўмацаваць імунітэт, - адзначае загадчыца педыятрычнага аддзялення для неданошаных нованароджаных дзяцей РНПЦ «Маці і дзіця», старшыня экспертнага савета РГА «Рана» Юлія Ражко.
Крэслы-кенгуру з'явіліся ў аддзяленні анестэзіялогіі і рэанімацыі (з палатамі для нованароджаных дзяцей) РНПЦ «Маці і дзіця», аддзяленні анестэзіялогіі і рэанімацыі для нованароджаных і неданошаных дзяцей Гродзенскай АДКБ і педыятрычным аддзяленні для неданошаных дзяцей Гомельскай АКБ.
— Спадзяюся, гэта толькі пачатак і з часам метад кенгуру будуць выкарыстоўваць ва ўсіх рэгіёнах рэспублікі. Гэта вельмі важна для бацькоў неданошаных дзяцей, - кажа старшыня праўлення РГА «Рана» Вольга Скарбенка. — Хачу падзякаваць кіраўнікам устаноў аховы здароўя, загадчыкаў аддзяленняў за супрацоўніцтва і гатоўнасць прымяняць сучасныя методыкі выходжвання неданошаных нованароджаных.
"Медыцынскі веснік"