Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(017) 222-70-80Мінск:
(017) 285-00-10Мінская вобласць:
(017) 517-20-25Брэсцкая вобласць:
(0162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(0212) 47-40-70Гомельская вобласць:
(0232) 75-44-87Гродзенская вобласць
(0152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(0222) 27-36-42Цэнтры здароўя і як яны працуюць у Беларусі
З красавіка 2018 года на базе 14-ай ЦРП функцыянуе Цэнтр здароўя.
На базе 14-ай цэнтральнай раённай паліклінікі Партызанскага раёна горада Мінска з красавіка 2018 года адкрыўся Цэнтр здароўя. Гэта пілотны праект, створаны з аглядкай на расійскі вопыт -у Расіі такія цэнтры існуюць ужо 10 гадоў. На дадзены момант у Мінску працуюць два цэнтры здароўя, другі знаходзіцца ў 34-ай паліклініцы.
Пад Цэнтр здароўя ў паліклініцы выдзелена асаблівае аддзяленне, куды здаровыя людзі прыходзяць за дыягностыкай. Пацыенты могуць прайсці абследаванне па выяўленні фактараў рызыкі неінфекцыйных захворванняў, а таксама прайсці неабходны пералік абследаванняў ў рамках усеагульнай дыспансерызацыі насельніцтва. Па выніках абследаванняў спецыялісты даюць рэкамендацыі па ліквідацыі фактараў рызыкі і пры наяўнасці паказанняў накіроўваюць на дыягнастычныя даследаванні і кансультацыі ўрачоў-спецыялістаў. У Цэнтры працуюць тэрапеўт, псіхолаг, валеолаг, дыетолаг-гастраэнтэролаг, у будучыні плануецца адкрыць кабінет гігіены поласці рота.
Цэнтры здароўя ставяць сваёй мэтай матываваць насельніцтва весці здаровы лад жыцця і завесці звычку рэгулярна праходзіць медыцынскія агляды для прафілактыкі захворванняў. Медыцынскі калектыў Цэнтра імкнецца паказаць пацыентам, што ў іх раённай паліклініцы ёсць магчымасць бесперашкодна прайсці ўсе абследавання ў зручны для iх час i без чэргаў, і адразу ж трапіць на кансультацыю да спецыяліста. Прыём урача ў Цэнтры здароўя доўжыцца каля 40 хвілін, што дазваляе правесці больш поўную дыягностыку, у той час як у ўчастковых урачоў ёсць усяго 10-15 хвілін на аднаго пацыента.
Бясплатна прайсці абследаванне ў Цэнтры здароўя 14-ай паліклінікі можа любы жыхар Партызанскага раёна. З красавіка па ліпень 2018 года пацыентамі Цэнтра ўжо сталі 563 чалавекі.
Акрамя Цэнтра здароўя, 14-ая паліклініка ўжо некалькі гадоў рэалізуе розныя праекты для моладзі, накіраваныя на прапаганду здаровага ладу жыцця. Адзін з такіх праектаў - "Я свабодны і незалежны»: школьнікаў запрашаюць паслухаць лекцыі пра шкоду наркотыкаў і вучаць, як правільна адмовіць, калі хтосьці прапануе іх паспрабаваць. Праект «Думай пра будучыню» накіраваны на захаванне рэпрадуктыўнага здароўя, а «Усё для дзяўчынак» - на прафілактыку падлеткавай цяжарнасці.
Цэнтр здароўя працуе штодня: па панядзелках, аўторках, чацвяргах і пятніцах у 1 змену, па серадах ў 2 змену.
Іншыя навіны