Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(17) 373-70-80Мінск:
(17) 285-00-10Брэсцкая вобласць:
(162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(212) 22-45-38Гомельская вобласць:
(232) 50-32-04Гродзенская вобласць
(152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(222) 32-23-42Мінская вобласць:
(17) 517-20-25Прэзідэнт уручыў дыпломы навукоўцам
Урачыстая цырымонія прайшла ў Палацы Незалежнасці
У цырымоніі ўручэння дыпломаў акадэміка, члена-карэспандэнта НАН Беларусі, доктара навук і атэстатаў прафесара навуковым і навукова-педагагічным работнікам адбылася ў Палацы Незалежнасці.
У ёй узялі ўдзел кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА. На мерапрыемства запрасілі больш за 40 дзеячаў навуковай сферы, якія прадстаўляюць розныя навуковыя кірункі.
Сярод іх шмат імёнаў, вядомых не толькі ў Беларусі, але і за мяжой: дырэктар РНПЦ траўматалогіі і артапедыі Аляксандр Бялецкі, дырэктар Інстытута лёну навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па земляробстве Іван Голуб, загадчык цэнтра «Фізіка плазмы» Мікалай Тарасенка, кіраўнік РПНЦ трансплантацыі органаў і тканак Алег Румо, загадчык кафедры канстытуцыйнага права юрыдычнага факультэта БДУ Рыгор Васілевіч, парламентарый Ігар Марзалюк, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры Сяргей Рэпкін і многія іншыя.