by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(17) 373-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(17) 285-00-10

Брэсцкая вобласць:

(162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(212) 22-45-38

Гомельская вобласць:

(232) 50-32-04

Гродзенская вобласць

(152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(222) 32-23-42

Мінская вобласць:

(17) 517-20-25

У Беларусі - Дзень медыцынскіх работнікаў!

Беларусь адзначае Дзень медыцынскіх работнікаў!

Значныя ўзнагароды - знакі "Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь», а таксама знакі пераможцаў і лаўрэатаў конкурсу «Лекар года Рэспублікі Беларусь - 2017", першыя статуэткі «За адданасць прафесіі» і ганаровыя граматы Міністэрства аховы здароўя - былі ўручаны ў Палацы Рэспублікі лепшым з лепшых. Падчас святочнага мерапрыемства ў Мінску каля 200 медработнікаў, спецыялістаў, якія працуюць ва ўстановах аховы здароўя, журналістаў атрымалі свае заслужаныя ўзнагароды. У гэтыя дні ва ўсіх абласцях Беларусі ўшаноўваюць тысячы людзей, пакліканне якіх - лячыць і ратаваць жыццё!

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ў сваім віншаванні падкрэсліў, што "вы знайшлі пакліканне ў адной з самых важных, адказных і шанаваных прафесій, выбраўшы высакародны шлях - дапамагаць людзям, штодня змагацца за здароўе і жыццё пацыентаў, праяўляць цярпенне і міласэрнасць у адносінах да кожнага".

А міністр аховы здароўя Валерый Малашка адзначыў, што ў медыцыне важны кожны, бо істотных вынікаў можна дамагчыся толькі ў камандзе аднадумцаў. Запатрабаваныя уменне ўбачыць праблему і дапытлівасць навукоўца, вопыт старэйшага пакалення і імкненне маладых спецыялістаў, кампетэнтнасць і спагадлівасць лекара, пісьменнасць і выканаўчасць медсясцёр, малодшага медперсаналу. Праца кожнага значна!

Дзякуй вам за вернасць прафесіі і штодзённую самаадданую працу. Няхай у вашых душах заўсёды жывуць спачуванне і любоў, у вашых сем'ях - радасць і дабрабыт. Шчасця вам, упэўненасці ў заўтрашнім дні і моцнага здароўя.

З святам, Вас, калегі! https://www.youtube.com/watch?v=ZRLTJiEBKPM

Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя
17.06.2018
2155
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы