by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(17) 373-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(17) 285-00-10

Брэсцкая вобласць:

(162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(212) 22-45-38

Гомельская вобласць:

(232) 50-32-04

Гродзенская вобласць

(152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(222) 32-23-42

Мінская вобласць:

(17) 517-20-25

У Беларусі пачалася прышчэпачная кампанія

Прэс-канферэнцыя па тэме «Пачатак прышчэпачнай кампаніі ў Беларусі»

У Беларусі пачалася штогадовая прышчэпачная кампанія супраць грыпу. Выязное мерапрыемства для журналістаў прайшло ў 39-й клінічнай паліклініцы і 6-й дзіцячай ў Мінску.

Як распавяла галоўны эпідэміёлаг камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Аліна Кісялёва, небяспека грыпу як вострага інфекцыйнага захворвання менавіта ў тым, што яго папярэднія сімптомы ў большасці выпадкаў нагадваюць звычайную прастуду. Аднак грып, у адрозненні ад ВРВІ, імкліва развіваецца і мае рызыку небяспечных ускладненняў для чалавечага арганізма.

IMG_1761.JPG

Па словах Аліны Кісялёвай, штогод у Беларусі каля 40% жыхароў робяць прышчэпкі супраць грыпу. Гэты паказчык стабільны - ён трымаецца некалькі апошніх гадоў. Да прыкладу, у Мінску ў гэтым годзе плануецца прышчапіць больш 761 000 жыхароў.

Як распавяла галоўны урач 39-й сталічнай паліклінікі Вольга Есманчык, у першую чаргу праца медыкаў па вакцынацыі будзе накіравана на абарону той часткі насельніцтва, якая адносіцца да групы павышанай рызыкі. Сярод гэтай катэгорыі насельніцтва знаходзяцца маленькія дзеці ва ўзросце ад 6 месяцаў да 3 гадоў, цяжарныя жанчыны, пажылыя людзі, а таксама людзі, якія пакутуюць ад хранічных захворванняў.

Аліна Кісялёва таксама падкрэсліла, што ў сувязі са спецыфікай прафесійнай дзейнасці да групы падвышанай рызыкі таксама адносяцца медыцынскія работнікі, супрацоўнікі службаў жыццезабеспячэння горада, работнікі сферы адукацыі і навучэнцы розных ступеняў адукацыі. Дадзеныя катэгорыі грамадзян могуць праходзіць вакцынацыю за кошт сродкаў з мясцовага бюджэту.

Журналісты наведалі працэдурныя кабінеты паліклінік, пагутарылі з наведвальнікамі і лекарамі. Перад кабінетамі пакуль што людзей няшмат.

З пачатку кастрычніка ў краіне пачалася сезонная вакцынацыя ад грыпу, яна працягнецца да 1 снежня. За гэты час плануецца прышчапіць 40% насельніцтва, што дасць магчымасць не дапусціць эпідэміі гэтай інфекцыі.

Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя

Фота Паліна Цімафеева

08.10.2019
1763
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы