Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(17) 373-70-80Мінск:
(17) 285-00-10Брэсцкая вобласць:
(162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(212) 22-45-38Гомельская вобласць:
(232) 50-32-04Гродзенская вобласць
(152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(222) 32-23-42Мінская вобласць:
(17) 517-20-25У Беларусі ўпершыню выканана паўторная перасадка сэрца
Правядзенне такой аперацыі - крок у будучыню
Па словах галоўнага кардыёлага Міністэрства аховы здароўя Беларусь, доктара медыцынскіх навук, прафесара, акадэміка НАН Беларусі дырэктара РНПЦ "Кардыялогія" Аляксандра Мрочака, ретрансплантацыя сэрца выканана ў Беларусі ўпершыню.
Правядзенне такой аперацыі для Беларусі - крок у будучыню, новыя перспектывы для кардыяхірургіі і транспланталогіі. Зараз з'явілася магчымасць дапамагаць тым пацыентам, якім раней ужо трансплантавалі сэрца.
Як прагназуецца, у перспектыве патрэба ў гэтым вырасце: за амаль 10 гадоў у РНПЦ выканана больш за 300 трансплантацый сэрца. Дзевяцігадовая выжывальнасць - 75%. У будучыні гэтым пацыентам можа спатрэбіцца паўторная аперацыя.
Адзначым, што мужчыну, якому спатрэбілася паўторная перасадка сэрца, ўпершыню выканалі трансплантацыю ў 2013 годзе. Увесь гэты час ён жыў паўнавартасным жыццём, працаваў. Нядаўна ў яго пачала развівацца васкулапатыя трансплантанта. Было прынята рашэнне зноў перасадзіць новае сэрца, што і было зроблена 23 верасня. Аперацыя прайшла паспяхова. Цяпер мужчына пераведзены ў тэрапеўтычнае аддзяленне.
Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя
Фота БЕЛТА