Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(017) 222-70-80Мінск:
(017) 285-00-10Мінская вобласць:
(017) 517-20-25Брэсцкая вобласць:
(0162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(0212) 47-40-70Гомельская вобласць:
(0232) 75-44-87Гродзенская вобласць
(0152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(0222) 27-36-42У Беларусі вылечаны першы пацыент з дыягназам каронавірусная інфекцыя
У студэнта з Ірана атрыманы першы адмоўны вынік на наяўнасць РНК каронавіруса
З радасцю паведамляем, што ў студэнта з Ірана атрыманы першы адмоўны вынік на наяўнасць РНК каронавіруса. Нагадваем - менавіта ён, быў першым пацыентам ў Рэспубліцы Беларусь, у якога было дыягнаставана гэта захворванне. На сённяшні момант пацыент адчувае сябе здавальняюча.
Згодна з дзеючым ў свеце падыходам да лячэння пацыентаў з каронавіруснай інфекцыяй, яны могуць быць выпісаны пасля 14 дзён з моманту ўстанаўлення дыягназу і пасля 2-х адмоўных лабараторных тэстаў. Выпіска пацыента запланавана на канец наступнага тыдня. Так што навучанне ў беларускім універсітэце гэты студэнт пачне трохі пазней сваіх аднакурснікаў.
Гэта ж правіла тычыцца і яго аднагрупнікаў і педагогаў - «кантактаў першага ўзроўню». За імі на сённяшні дзень працягваецца медыцынскае назіранне, усе яны адчуваюць сябе здавальняюча, клінічных і лабараторных прыкмет інфекцыі не выяўлена. Яны змогуць прыступіць да заняткаў і працы па заканчэнні 14-дзённых каранцінных мерапрыемстваў. Усе кантакты «першага ўзроўню» таксама працягнуць знаходзіцца ў шпіталі да канца тэрміну каранцiну.
Усе шэсць пацыентаў з лабараторна пацверджаным дыягназам - каронавiрусная інфекцыя, адчуваюць сябе здавальняюча: прыкмет захворвання няма, тэмпература цела нармальная. Працягваецца іх рэгулярнае клінічнае і лабараторнае абследаванне. Па заканчэнні 14-дзённага каранцiну і 2-х адмоўных вынікаў тэставання, яны таксама могуць быць выпісаныя.
Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя
Іншыя навіны