Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(17) 373-70-80Мінск:
(17) 285-00-10Брэсцкая вобласць:
(162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(212) 22-45-38Гомельская вобласць:
(232) 50-32-04Гродзенская вобласць
(152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(222) 32-23-42Мінская вобласць:
(17) 517-20-25У фан-зоне адкрыта палатка #НольДыскрымiнацыi
У фан-зоне каля Палаца Спорту адкрыта палатка # НольДыскрымiнацыi
Ва ўрачыстым адкрыцці мерапрыемства ў фан-зоне II Еўрапейскіх гульняў прынялі ўдзел намеснік міністра аховы здароўя Наталля Жукава, пастаянны каардынатар ААН у Беларусі Іаана Казана-Вішнявецкі, рэгіянальны дырэктар ЮНЭЙДС для краін Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі Вiнэй Салдана, прадстаўнік II Еўрапейскіх гульняў, зорны Пасол UNAIDS Аляксей Ягудзін, старшыня пастаяннай камісіі па СМІ, правах чалавека і нацыянальных адносінах Валянціна Ражанец і, вядома ж, каманда валанцёраў.
Як адзначыла Наталля Жукава, Еўрапейскія гульні - гэта свята для ўсіх! Хай яны будуць самымі бяспечнымі, інклюзіўнымi, самымі добразычлівымі гульнямі, якія калі-небудзь адбыліся. Каб людзі, незалежна ад таго, адкуль яны прыехалі, якая ў іх нацыянальнасць, які ў іх колер скуры, веравызнанне ці нават ВІЧ-статус, - усе адчувалі сябе добра на II Еўрапейскіх гульнях.
У дні гульняў на ўсіх сталічных фан-зонах заўзятары і спартсмены могуць прайсці экспрэс-тэсты і на працягу 15 хвілін высветліць свой статус ВІЧ. Нагадаем, што Беларусь дэкларуе прыхільнасць выкананню Стратэгічнай мэты ЮНЭЙДС «90-90-90» да 2020 года, Палітычнай дэкларацыі ААН па ВІЧ / СНІДу «паскоранымі тэмпамі да актывізацыі барацьбы з ВІЧ і спынення эпідэміі СНІДу да 2030 года».
Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя