by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(017) 222-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(017) 285-00-10

Мінская вобласць:

(017) 517-20-25

Брэсцкая вобласць:

‎(0162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(0212) 47-40-70

Гомельская вобласць:

(0232) 75-44-87

Гродзенская вобласць

(0152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(0222) 27-36-42

У Мінску праходзіць I з'езд фтызіятраў і пульманолагаў Беларусі

У рабоце з'езда прымаюць удзел 250 дэлегатаў

У Мінску 17-18 мая праходзіць I з'езд фтызіятраў і пульманолагаў Беларусі "Сучасныя напрамкі развіцця рэспіраторнай медыцыны і фтызіятрыі". У яго працы прымаюць удзел 250 дэлегатаў.

Пленарнае пасяджэнне адбылося сёння з удзелам вядучых спецыялістаў у галіне фтызіятрыі і рэспіраторнай медыцыны Беларусі, краін далёкага і блізкага замежжа. Адзначым таксама, што сёння ж прайшоў ўрачысты сход, прысвечаны 90-годдзю Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра пульманалогіі і фтызіятрыі.

Удзельнікаў мерапрыемства павітаў намеснік прэм'ер-міністра Васіль Жарко. Ён адзначыў, што ў Беларусі створана эфектыўная сістэма барацьбы з туберкулёзам. Назапашаны практычны вопыт і патэнцыял ведаў супрацоўнікаў цэнтра дазволілі стварыць у рэспубліцы эфектыўную сістэму барацьбы з сухотамі і адну з самых аўтарытэтных беларускіх медыцынскіх школ. Тут працуюць людзі, імёны якіх добра вядомыя не толькі ў нашай краіне, але і за яе межамі. Сёння ўстанова ўяўляе сабой сучасны навукова-практычны цэнтр, дзе вядзецца актыўная даследчая дзейнасць, распрацоўваюцца і паспяхова ўкараняюцца найноўшыя лячэбна-дыягнастычныя тэхналогіі, ажыццяўляецца адукацыйны працэс. Дасягнення цэнтра прызнаны міжнароднай медыцынскай супольнасцю.

Дырэктар цэнтра Генадзь Гурэвіч адзначыў, што за мінулыя гады ўкаранёны новыя тэхналогіі, рэалізавана навукова абгрунтаваная стратэгія барацьбы з сухотамі, якая паказала сваю актуальнасць і эфектыўнасць. Ён распавёў, што калі раней хворы на сухоты некалькі месяцаў чакаў вынікі бактэрыялагічнага даследавання, калі раней пацыент з шырокай лекавай устойлівасцю быў асуджаны на тое, каб атрымліваць толькі паліятыўнае лячэнне, то сёння на працягу некалькіх дзён ставіцца дыягназ і чалавек атрымлівае адэкватнае лячэнне.

На мерапрыемстве абмяркоўваліся пытанні эфектыўнасці прымянення сучасных тэхналогій у прафілактыцы, дыягностыцы і лячэнні сухотаў і хвароб органаў дыхання, пытанні класіфікацыі, дыспансэрызацыі, навучання медыцынскіх работнікаў і інш. Па выніках работы з'езда будзе прынята рэзалюцыя, накіраваная на павышэнне якасці аказання медыцынскай дапамогі пацыентам з рознай рэспіраторнай паталогіяй і на сухоты.

Арганізатары з'езда - Міністэрства аховы здароўя Беларусі, РНПЦ пульманалогіі і фтызіятрыі і Беларускае рэспіраторнае грамадства пры падтрымцы прадстаўніцтва СААЗ у Беларусі.

Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя
988
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы