Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(017) 222-70-80Мінск:
(017) 285-00-10Мінская вобласць:
(017) 517-20-25Брэсцкая вобласць:
(0162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(0212) 47-40-70Гомельская вобласць:
(0232) 75-44-87Гродзенская вобласць
(0152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(0222) 27-36-42Памёр першы міністр аховы здароўя Васіль Казакоў
Памёр першы міністр аховы здароўя незалежнай Беларусі Васіль Казакоў. Яму было 83 гады.
Памяць
Васіль Сцяпанавіч Казакоў
(1935-2018)
На 84-м годзе пайшоў з жыцця апошні міністр аховы здароўя БССР і першы ў незалежнай Беларусі, заслужаны ўрач Васіль Сцяпанавіч Казакоў.
Васіль Сцяпанавіч нарадзіўся 20 лютага 1935 году на вёсцы Усушак Чавускага раёна Магілёўскай вобласці. У 1959 годзе скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут. З 1960 года працаваў намеснікам галоўнага ўрача Хоцімскай раённай бальніцы, з 1964-га - галоўны ўрач Касцюковіцкага раёна. З 1970 займаў пасаду намесніка загадчыка аддзела аховы здароўя Магілёўскага аблвыканкама.
З 1987-га намеснік міністра аховы здароўя. З 1990 па 1994 год міністр аховы здароўя. З 1994-га па 2002-ы - галоўны ўрач санаторыя-прафілакторыя "Світанак".
Падчас працы Васіля Сцяпанавіча на пасадзе міністра аховы здароўя ў абласных гарадах адкрыліся дыягнастычныя цэнтры. Пад яго кіраўніцтвам былі створаны інстытут радыяцыйнай медыцыны на базе санаторыя ў Аксакаўшчыне з філіяламі ў Магілёве і Віцебску, медыка-генетычны цэнтр у Гомелі, навуковая лабараторыя імуналогіі дзіцячага ўзросту на базе ЦНІЛ МДМІ, Цэнтр трансплантацыі касцявога мозгу на базе 9-й ГКБ Мінска. Васіль Сцяпанавіч таксама заклаў падмурак РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі. Пры ім медперсанал пачаў праходзіць стажыроўкі ў Германіі, Аўстрыі, Англіі, Італіі.
Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга і шматлікімі медалямі.
Міністэрства аховы здароўя глыбока смуткуе ў сувязі са смерцю Васіля Казакова і выказвае глыбокія спачуванні родным і блізкім.
Іншыя навіны