by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(17) 373-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(17) 285-00-10

Брэсцкая вобласць:

(162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(212) 22-45-38

Гомельская вобласць:

(232) 50-32-04

Гродзенская вобласць

(152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(222) 32-23-42

Мінская вобласць:

(17) 517-20-25

Уступная кампанія ў медыцынскія ўніверсітэты

Заключыць дагавор на мэтавую падрыхтоўку абітурыенты могуць ужо сёння

Міністэрства аховы здароўя нагадвае, што ў Беларусі стартавала ўступная кампанія ў медыцынскія ўніверсітэты на 2019-2020 навучальны год. У гэтай сувязі ўжо з 13 ліпеня абітурыенты маюць магчымасць заключыць дагавор на мэтавую падрыхтоўку спецыялістаў (рабочых, служачых), у рамках кантрольных лічбаў прыёму.

Інфармацыя аб магчымасці атрымання і заключэння дагавораў на мэтавую падрыхтоўку спецыялістаў (рабочых, служачых), у тым ліку ў суботні дзень, размешчаная на афіцыйных сайтах галоўных упраўленняў па ахове здароўя аблвыканкамаў.

Для заключэння дагавора неабходны наступныя дакументы:

  • пашпарт (від на жыхарства) абітурыента;
  • атэстат (дыплом);
  • ксеракопія атэстата (дыплома);
  • пашпарт аднаго з бацькоў (калі абітурыент з'яўляецца непаўналетнім).

Звяртаем вашу ўвагу, што пры заключэнні дагавора неабходна прысутнасць абітурыента і ў выпадку, калі ён з'яўляецца непаўналетнім, аднаго з бацькоў.

Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя

12.07.2019
1818
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы