Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(17) 373-70-80Мінск:
(17) 285-00-10Брэсцкая вобласць:
(162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(212) 22-45-38Гомельская вобласць:
(232) 50-32-04Гродзенская вобласць
(152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(222) 32-23-42Мінская вобласць:
(17) 517-20-25У Беларусі знізіўся ўзровень спажывання алкаголю
Сярэдні ўзровень спажывання алкаголю ў Беларусі з 2010 па 2016 год знізіўся на 6,3 л.
Так, калі ў 2010-м гэты паказчык склаў 17,5 л, то ў 2016-м - 11,2 л. Прычыны, якія спрыялі гэтаму, - рэалізацыя мер дзяржаўнай палітыкі, а таксама паступовае змяненне стаўлення насельніцтва да ўжывання алкаголю, свайго здароўя, а таксама змяненне звычак у бок здаровага ладу жыцця. Пра гэта прадстаўнік СААЗ у Беларусі Батыр Бердыклычев паведаміў на прэс-канферэнцыі.
"Зніжэнне сярэдняга ўзроўню спажывання алкаголю - сапраўды станоўчая дынаміка. Меры прафілактыкі, якія існуюць і рэалізуюцца, даказалі сваю эфектыўнасць. Разам з тым яшчэ шмат чаго трэба зрабіць. Бо на самай справе ўсё роўна, якое месца займае Беларусь у гэтым спісе (згодна з апошняй справаздачай СААЗ, 27-е месца па спажыванні алкаголю на душу насельніцтва), а важна тое, наколькі гэтая праблема застаецца актуальнай, таму што няма рэкамендаванага або бяспечнага ўзроўню спажывання алкаголю", - адзначыў прадстаўнік СААЗ у Беларусі.
Больш падрабязную інфармацыю чытайце на сайце 24health.by