Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(17) 373-70-80Мінск:
(17) 285-00-10Брэсцкая вобласць:
(162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(212) 22-45-38Гомельская вобласць:
(232) 50-32-04Гродзенская вобласць
(152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(222) 32-23-42Мінская вобласць:
(17) 517-20-25У Беларусі ўжо выдаюць генетычныя пашпарты
Прэс-канферэнцыя на тэму генетычных пашпартоў прайшла ў Нацыянальным прэс-цэнтры.
У Беларусі выдадзена амаль 13 тыс. Генетычных пашпартоў, паведаміла сёння на прэс-канферэнцыі загадчыца лабараторыі генетыкі чалавека Інстытута генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук Ірма Масэ.
"Генетычны пашпарт - гэта дакумент, у якім прыводзяцца звесткі аб генетычных асаблівасцях чалавека. Менавіта гены ў вялікай ступені адказныя не толькі за нашу знешнасць і здольнасці, але і за наша здароўе. Таму вельмі важна вызначыць, да якіх захворванняў у чалавека ёсць схільнасць, асабліва калі яны залежаць не толькі ад генаў, але і ад ладу жыцця. Калі такая схільнасць выяўлена, можна правесці прафілактыку і прадухіліць хваробу.
Генетычны пашпарт - гэта перш за ўсё кіраўніцтва да дзеяння. Мы ў Рэспубліканскім цэнтры геномных біятэхналогій выдалі ўжо амаль 13 тыс. такіх пашпартоў ", - распавяла Ірма Масэ.
У цэнтры праводзіцца тэставанне на генетычную схільнасць да сардэчна-сасудзістых захворванняў, дыябету, астэапарозу, метабалічнага сіндрому. Тэстуюцца і спартсмены для выяўлення спрыяльных і неспрыяльных для спорту генетычных асаблівасцяў.
Найбольш запатрабаваная паслуга - выяўленне генетычных прычын невыношвання цяжарнасці. Большая частка генетычных пашпартоў выдадзена жанчынам менавіта з гэтай праблемай.
Генетычны аналіз у тым ліку дазваляе вызначыць індывідуальную адчувальнасць да лекаў. "Лекі могуць аказваць на людзей розны ўплыў у залежнасці ад генетычных асаблівасцяў. У кагосьці ад некаторых прэпаратаў могуць узнікнуць пабочныя эфекты, аж да смяротнага зыходу. Медыцына павінна быць персаналізаванай, і гэта магчыма дзякуючы генетычных даследаваннях", - адзначыла загадчыца лабараторыі.
Беларускія навукоўцы таксама плануюць праводзіць генетычнае тэставанне на стрэсаўстойлівасць і іншыя псіхаэмацыянальныя асаблівасці чалавека. Пакуль тэхналогія ў стадыі распрацоўкі. З мінулага года пачалася рэалізацыя навуковай праграмы Саюзнай дзяржавы "ДНК-ідэнтыфікацыя", па якой вядуцца навуковыя даследаванні ў гэтай галіне.
Лабараторыя генетыкі чалавека Інстытута генетыкі і цыталогіі НАН адзіная ў СНД мае міжнародную акрэдытацыю ў галіне генетычнага аналізу.
БЕЛТА